коржыкі, якія пякуцца на памінкі 83, 85, 103. // Прэсн'ак на помінкі пакуц' і патапчыкі крышац' у сыту 85. ПРАСОЛ просол м. 72, 160. прасол' м. 139, 154, 161, 182, 185, 186. просул м. 157. прасал' м. 158. прасол м. 116, 170. салены сок з мяса, сала, сялёдкі і г.д.// Трэба ссадзщ' прасол' с сала 154. Солонэ йак прасол' 170. ПРАШЧАВЕРВАНЫ прышчавервана (малако) 139. прыкіслае (малако). ПРАШЧАЎЛЕНЫ прашчаўленэ (молоко) 116, 119, 128, 131. пракіслае (малако). ПРЫВАРАК прыварок м. 151. усё варанае, гатаванае. ПРЫГАРКА пыгарка ж. 2. прыгарка ж. 60, 13, 80, 102, 120, 126, 131, 139, 148, 151, 154, 152, 160, 161, 163, 166, 169, 172, 173, 176, 179, 186, 202—204. пігарка ж. 52. 1. пенка на параным малацэ 2, 60, 80, 102, 120, 148. // Кып'аціш молоко, з молока здувайеца прыгарка 60. Прыгарка на молоцэ, на гэту во шкурку кажом 120. 2. падгарэўшая зверху бульбіна 52, 139, 152, 160, 161, 162, 169, 172, 173, 176, 186, 202-204. 3. навар, накіп на гаршку 102, 126, 131, 139, 151, 154, 166, 179. ПРЫГАРЭЛЕЦ прыгорылец м. 126. гл. прыгарка 2. ПРЫКАЛОТА прыколота ж. 2. суп з бульбы, падкалочаны мукой. ПРЫПРАВА пріправа ж. 8, 136. прыправа ж. 157, 187. вострыя пахучыя прыправы ў ежу. // М'аса нарэжуц', с'акерой посекуц', туды прыправу: перац, цыбул'у 157. ПРЫСМАКІ прысмакі мн. 120, 199. 1. вострыя, пахучыя прыправы 120. // Затоўка чутчэйшайа чым сало, у йайе укладайуц' прысмакі 120. 2. тлушч, сала 199. ПРЫСЫПКА прысэпка ж. 126. каша з мятай бульбы і пшана. // Ложкойу картошку потоўчут', пшона насыпл'ут, вымешайут' водой налйут' шчоб трохо раскыпело і прысэпка 126. ПРЫТАЎЧЫ прытоўкты зак. 126. гл. затаўчы. // Прытоўкты сыройу затоўкойу 126. ПРЫШКВАРЫЦЬ прышкварыты зак. 126. гл. заскварыць. // Прытоўкты - сыройу затоўкойу, а йак сала пэчэм, то прышкварвайем 126. ПРЭСНЫ прісны 2, 4, 8, 12, 13, 15, 17-20, 25, 29, 34, 44, 47, 72, 75, 79, 79а, 91, 93, 119. прэсны 8, 37, 115, 124, 126, 135, 151, 161, 165, 166, 168, 169, 177, 179, 187, 191, 198а, 199. пресны 47, 71, 83, 85, 136, 139. прысны 103, 112, 131, 152, 154, 157, 159. 1. няўкіслы (пра хлеб) 2, 4, 8, 12, 13, 15, 17-20, 25, 29, 34, 37, 44, 47, 71, 72, 78, 79, 79а, 80, 83, 85, 91, 93, 103, 112, 115, 119, 120, 124, 126, 131, 135, 136, 139, 151, 152, 154, 159. // Прісны хліб, шос'нэ выробіфс'а. 2. хліб учыніш ды не укіс'не, прысны хліб, салодкі 152. 2. свежы, салодкі 75, 154, 161, 165, 187, 190. // Преснайа капуста 154. Бурак! скрабуц' і квасац', а которыйа прэснымі варац' 187. 3. прыгатаваны без закваскі. ПУРНЫ пурны 123. порысты, пышны (пра хлеб). // Пурны, хорошы хлеб йак пернік 123. ПУСТЫ пусты 60, 80, 160, 173. 1. без тлушчу, без запраў. // Пустэйа галушкі 160. 2. нятлусты (пра малако, мяса) 80, 173. // Пустэм'асо 173. ПУТРА путра ж. 120, 124, 132, 135. путро н. 199. 1. цестападобная страва з жытняй мукі (рошчанага жыта) 120, 124, 132, 135. // На путру жыто росцац' от поры до поры, змелуц', заколоцац' і йадзац', путра слатка 124. 2. нясмачная страва 132, 199. // Путро с'аке - таке пайеў 199. Путра бы на ган'бу кажуц' 132. ПШОНКА пшонка ж. 203. гл. пшоннік. ПШОННІК пшоннік м. 1, 131. пшыннык м. 18, 19, 119. густаваты суп з пшана. ПЫТЛЕВІК пэтл'овык м. 19. пірог з жытняй вальцованай мукі. ПЫШКА пышка ж. 2, 11, 25, 29, 35, 37, 38, 44, 52, 80, 83, 132. пэшка ж. 16. пушка ж. 190. 1. булачка на содзе 2, 11, 25, 35, 37, 38, 44, 52, 80, 83, 132, 190. 2. аладка з густога цеста 29. 3. піражок з начынкай 16. ПЯЧОНІКІ пэчоныкы мн. 8, 18, 19, 37, 59. пэчонікі мн. 112, 144. п'ачонікі мн. 52, 151, 152, 178, 179, 187, 190, 191, 199. печонікі мн. 83, 145, 164. пэч'онікі мн. 116а. печаная бульба. // Попопэклі печонікаў, што не было солі 144. Воз'метэ накладэгэ в жар бул'вы і напэкетэ пэчонікоў 37. ПЯЧОНКІ пэчонка ж. 16, 17, 25, 29, 119. пэчонкы мн. 11, 32, 45, 98. печонкі мн. 128, 157, 162, 169, 172, 173. пач'онкі мн. 154, 158. печункі мн. 161, 166. гл. пячонікі. // Пэчонкы - картошка змундіром, ці в пэчі, ці в духовца, в грубі пэчем, вс'уды, пастухы в полі на вогні 32. ПЯЧОНЦЫ печонцы мн. 75, 80, 91. пічонцы мн. 47, 78. печонці мн. 79а. гл. пячонікі. ПЯЧЫ пэчы незак. 1, 4, 8, 12, 34, 35, 37, 38, 40, 44, 45, 47, 75. пічы незак. 5, 6, 20, 80. пычы незак. 59, 71. пэкці незак. 78, 79, 83, 85, 98, 103, 119, 131. пэкты незак. 79а, 91, 95, 126. пакці незак. 115. п'ачы незак. 116, 135, 151, 154, 158, 160. печы незак. 139. пекці незак. 166. п'акці незак. 179. 1. пячы што-небудзь у гарачым дусе (хлеб, бліны і г.д.). 2. пячы (пра сала
Дадатковыя словы
булвы, возметэ, всуды, выробіфса, ганбу, кыпаціш, маса, насыплут, пачонкі, пачонікі, пачы, прэснак, пустэмасо, пэтловык, саке, сакерой, укісне, цыбулу, шоснэ
0 👁