БЯЛОК быэлок м. 5. білок м. 2, 7, 8, 12 16-18, 20, 34, 59, 60, 80. бэлок м. 4, І9, 29, 120. б'елок м. 1, 13, 71, 124, 126, 131-133, 135, 136, 139, 144, 148, 152, 157, 160, 162, 166, 171, 173, 177, 179, 187, 196, 199, 202, 204. білко н. 72. бялок у яйцы. БЯССОЛЬНІК бессол'нік м. 132. суп, звараны на хлебным квасе. // Баруц' крупы, замінайем конопл'амі, квас з дзешкі л'йом, бес солі варым то і бессол'нік 132. ВАЛОГА волога ж. 132. вадкая пахлёбка (малако, разбаўленае вадой або малако з канаплянага семені) да густога кісялю. // Волога - то молоко паранэ з водойу до кісел'а, і с конопел' волога. Йак вологу робац', коноплі мнуц', у сыру воду опускайуц', коноплі на дне, а зверху бы молоко робіцца 132. ВАНТРАБЯНКА вантраб'анка ж. 52, 98, 109, 179. вэнтрабианка ж. 124. отроб'анка ж. 126, 131. вонтроб'айнка ж. 157. онтроб'йанка ж. 199. каўбаса, начыненая свінымі ўнутранасцямі. // Вантраб'анка паколішн'аму казалі на сал'цісон 179. ВАР вар м. 52, 54, 152, 187. кіпячая вада. ВАРА вара ж. 85. усё варанае, гатаванае. ВАРАНАЯ ВАДА варана вода 4. варона вода 29. кіпячая вада. ВАРАНІНА варэнша ж. 113. рэдкая страва з жытняй мукі, папярэдне падпражанай. ВАРОНКА варунка ж. 115. адзін кавалачак пакрышанай бульбы. ВАРОНКІ варонкі мн. 110, 11З. варункі мн. 148, 154, 157, 160-162, 169, 185. 1. суп з бульбы 110, 113, 115, 148, 154, 157, 160—162. // Кідайем грыбы і салом зажарвайем варункі 161. 2. агульная назва супу 160. // Варункі із фасол'айу, із гарохам. Запрэгла салом варонок 160. 3. чышчаная вараная бульба 169, 185. ВАРОНЦЫ варонцэ мн. 80. гл. варонкі 3. ВАРЫВА варіво м. 1, 59, 65, 72, 102, 126, 173. варэво м. 4, 19, 36. варво м. 7, 154, 177, 179, 190, 191, 199. варыво м. 8, 13, 29, 60, 65, 68, 87, 98, 101, 109, 115, 119а, 119, 128, 131, 145, 172, 178, 187, 198а, 203. 1. вараная страва 1, 8, 72, 87, 98, 102, 115, 126, 128, 145, 172, 173, 178, 184, 190, 203. // Йесы тойе, другойе, а варіво стоіт 1. 2. гародніна 2, 4—7, 29. // У мэн'а варэво вс'о посхло, у городзі; варэво сходыт, полоты нужно 4. 3. гатаванне ежы 5, 13. 4. прадукты, з якіх гатуецца страва 19, 65, 68. 5. квашаная гародніна 36, 59, 60, 84, 101, 103, 109, 119, 119а, 131, 177—179, 187, 190, 191, 198а, 199. // Ужо варіво поклала у бочкы. Сц'опка зроблена каб варіво не померзло 59. Варво у сц'опцы стащ' 177. Йак паставіш бочку капусты бо гуркоў то варва кажуц' 179. 6. квашаная гародніна і вараная страва з яе 190. ВАРЭНІКІ варэникы мн. 4, 6, 12, 16, 19, 80, 83, 85, 102, 103, 119, 123. верэнікі мн. 20, 60, 71, 72, 144, 177, 179, 181. вараники мн. 34. варэнікі мн. 103, 109, 112, 115, 116, 116а, 120, 124, 126, 131—133, 135, 139, 145, 148, 151, 152, 154, 157, 160, 161, 164, 166, 168—170, 176, 185—187, 196, 198а, 199, 202, 204. варен'кі мн. 136. в'арэнікі мн. 182, 187. 1. варэнікі з якой-небудзь начынкай 4, 6, 12, 16, 19, 20, 34, 71, 72, 80, 85, 91, 102, 103, 109, 112, 115, 116, 116а, 124, 131—133, 135, 136, 139, 144, 145, 148, 151, 152, 154, 157, 160, 161, 164, 166, І68—170, 176—179, 181, 182, 185, 186, 196, 198а, 199, 202, 204. // Верэнікі начын'валі і с канопл'амі, і з йагодз'ме, з бубом 72. Варен'кі варац' йак хлеб пакуц', з замешаного на хлеб цеста, з йегодз'мі 136. 2. абрадавая страва на Варвару, Мікалая ў выглядзе спечаных або звараных галушак, часам з начынкай 60, 83, 119а, 120. // На Варвары то варым варэнік. Маку, конопэл' накладуц' 120. Варэнікы на Варвару пэчэм, без нічого 83. Верэнікі на Варвару, на Міколу; рошчын'алы цісто бы на хліб, у с'арэдзіну мак з сімнем, і ў печ 60. 3. печаныя піражкі з начынкай 126, 179. // Варэнікі пічуц' с сыром 126. Верэнікі с хлеба паклі. Натаўкуц' груш у с'арэдзіну ды пакуц' 179. ВАСКАВЕНЬ осковен' м. 116. восковен' м. 135, 136. гл. васкавік. ВАСКАВІК восковік м. 139, 164, 166, 169, 185, 196, 202, 204. васкавік м. 179, 199. палатняная торбачка для прыгатавання тварагу і сыру. // У што молоко кідайем, восковік завецца 166. Сыр атв'арнула ў васкавік дый сц'акайе 179. ВЕНГЛІНА венгліна ж. 173. вэнджанае мяса. // Венгліна - то м'асо засушывалі, над дымом так держалі і йелі такэ 173. ВЕНДЗОЛІНА віндз'оліна ж. 71. вэнджанае мяса. ВЕРАШЧАКА вэрэшчака ж. 4, 5. вэрашчака ж. 115. вірашчака ж. 90. верашчака ж. 157, 161, 162, 166, 173, 177, 179, 191. варашчака ж. 185, 199. вэрэшчак м. 13 а. 1. вараная свежына: мяса, сала, пячонка 4, 5, 13а. // Вэрэшчака - свижыну варат', мна'со, пэчонки, шпырку. Одзін раз наварыш тэй вэрэшчакы 4. 2. вячэра у той дзень, як заколюць кабана 4, 13а. // Быв на вэрэшчаковэ 13а. 3. мясны адвар з рэбрамі, каўбасой, мясам, звычайна падкалочаны мукой
Дадатковыя словы
атварнула, белок, бессолнік, вантрабанка, варенкі, вонтробайнка, всо, вэнтрабйанка, віндзоліна, йагодзме, йегодзмі, канопламі, конопламі, кісела, лйом, масо, мнасо, мэна, начынвалі, онтробйанка, отробанка, паколішнаму, рошчыналы, салцісон, сарэдзіну, сцакайе, сцопка, сцопцы, фасолайу
3 👁