ВЫТАЧЫЦЦА - дзеясл. Выцячы, пакрысе, паволі прасочваючыся (адкуль, з чаго-небудзь). Гэткая ў вас вядзерцо, што покі занесецца, то ўсё й вытачыцца. Слон. р., Зэльва.
ВЫТАЧЫЦЬ. Гл. вытачыцца. ...вытачылі з бочкі піво. Ваўк. п. (М. Федароўскі, Люд беларускі, ІІІ, 2, стар. 125).
ВЫТХНУЦЦА - дзеясл., законч. тр. 1. Страціць пах. Усё польты, усё касьцюмы павыносіла на цэлянькі дзень, і ўся 'дно сьмярдзіць. А я думала вытхняцца за дзень. Асіповічы. Ты дзікалону ні заткнула пропкаю, ўвесь вытхняцца. Глускі р., Сымонавічы. 2. Страціць сілу, моц, мацунак. Як бораліся бугае - я пазнаў, зразу было знаць, што чорны саб'е. Той маладжэйшы хуччэй вытхняцца. Бабр. р., Клетнае. Гарэлку вельмі трэба затыкаць добрэ, бо вутхняцца, вада вадою стане. Тамсама.
ВЫРАБЛЯЦЦА - дзеяс., незаконч. тр., непераходны. Дураслівіць. Ці ж можна гэтак вырабляцца?! Сьціхніця вы! Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ВЫЦЯГАЦЬ - дзеясл., -аю, -аеш, законч. тр., пераходны. Да полудня палавіну лёну з вады выцягаў. Глускі р., Клетнае. На Коляды дай, думаю, арахоў вазьму, пачастую. Аж майіх арахоў і звання німа: дзеці да Коляд выцягалі да аднаго. Тамсама.
ВЯЗЁНКІ - наз., р. -аў, адз. л. вязёнка. Рукавіцы. Марос смаліць! І вязёнкі ня грэюць. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ВЯРЗА - наз., р. -ы, агульн. р. Назва асобы ад верзці (вярзці); той, хто вярзе, хто гаворыць абы-што, у каго ў размове няма толку. Ну ж нейкі вярза ён: вярзе абы-што. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
ГАВЭНДА - наз., р. -ы, жан. р. Размова. Пра каго тут у вас гавэнда йдзе? Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ГАК - наз., р. гаку, месн. (на) гаку, мужч. р. Гл. прытны.
ГАЛА - наз., р. -а, ніякі р. 1. Вялікая прастора між лясоў (сенажаць, поле), на якой няма нават хмызнякоў. Заблудзіліся й выяхалі на нейкае гало. Глускі р., пас. Янкі Купалы. 2. Незанятая мясціна. Згрузьма (мяхі з бульбаю. - Ф. Я.) на гэтая гала, во на гэты прамежак. Во між гэтых радоў. Мінск, Камароўка (ад прыезджага селяніна). 3. Прастора, участак, мясціна, не ахаваная ад ветру. Каб як цераз грэблю, цераз масты такое гало! - а там за хатамі да за хлявамі легчэй будзе. І дыхаць не дае, звальвае з ног (вецер). Глускі р., Клетнае. Параўн.: (у руск.); гала - наз., жан. р. 1. Голое пространство (о местности). 2. Круглый ком, шар (скатанный). Параўн.: Цемра ўсю пакрые галу. К. Крапіва. Збор твораў, І, 1956, стар. 152. Параўн.: Загалле - назва (вялікай і старажытнай вёскі) на Любаншчыне; вёска Загалле "за галам", за вялікім галым балотам. Параўн.: Падгалле - назва ўчастка сенажаці. Глускі р., Клетнае. Параўн.: Галая(е) балота. Сустракаў у шмат якіх раёнах Беларусі. Параўн. (?): падгалісты (звычайна пра юнака) - выгоністы і танклявы. Пабач, пана-
90 👁