ростала пасля вайны хлопцаў! І ўсё падгалістыя, лоўкія хлопцы. А крый божа вайна!.. Глускі р., Клетнае. ГАЛАВАЧ наз., р. -а, мужч. р. Назва рыбы Leuciseuscephalus. Кап. р., Свінка. Гл. глень, клень. галавень, ГАЛЕНЬ наз., р. я, мужч. р. Зношаны (змецены) венік. Вазьмі га-лень, падмяці загнет. Сен. р., Падворыца. (Л. Д.). Параўн. (у гаворках): гальнік, раскач, разгач, разкаль, разгаль. ГАЛУЗА наз., р. -ы, жан. р. Сухая галіна. Вунь колькі галус назьбіралі дзеці ў садзя. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). ГАЛЬНІК - наз., р. -а, мужч. р. Зношаны венік, у якога лісце і тонкія кончыкі галінак сцёрліся, агаліліся. Параўн.: гальлё, голы. Параўн.: разкач (разгач) і дзяркач. Глускі р., Клетнае. А ты ж бы гольнік гэты ў печ укінула! Навошта валяйіцца? Чэрыкаў. ГАРАДЗЕННІК наз., р. -а, мужч. р. Той, хто гародзіць плот. Трэба ў вашага Яські папрасіць двух мушчын, двух гарадзеньнікаў. Самі (школь-нікі) ўзяліся, але ш дзе бачылі? Якія зь іх гарадзеньнікі! Мядз. р.. Купа. ГЛЕНЬ І КЛЕНЬ наз., р. я, мужч. р. Назва рыбы галавень, Leuciseuscephalus. Кар. р., вв. Бярозавец. Крынкі, Сіняўская Слабада. Гл. галавач. ГРУБАЯ прымет. Цяжарная (жанчына). Зося Васілёва ўжо грубая ходзя. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). ГРЫБОВІК наз., р. -а, мужч. р. Толя добры грыбовік. Ці хто назьбірая, а ён, як толькі пачнуць расьці, то кожнянькі рас прынясе ба-равікоў. Навагр. р., Свіцязь. Дзеці мае вычыталі, што Колас вельмі ж грыбовік быў. Глускі р., пас. Янкі Купалы. Рыбу то як рыбу, а грыбоў назьбірая больш за ўсіх, такі грыбовік ён. Навагр. р., Любча. ГУК - наз., р. гука, мужч. р. Кныр. Мін. р., Угляны. ГУК - наз., р. гука, мужч. р. Галіна, што адыходзіць ад ствала (дрэва). Мін. р., Угляны. ГЛУШНЯ наз., р. -і, агульн. р., з адценнем абразы. Глухі (ая). Гу-кала, гукала, крычала, крычала. Дык хіба тая глушня пачуя? Мін. р.. Аст- рашыцкі Гарадок. ДАМОЎНІК - наз., р. -а, мужч. р. Мужчына, які не ходзіць на працу, а вартуе дом, даглядае дом, гаспадарку. Рабіць дык ужо наш бацька ні зможа, а во за дамоўніка. Навагр. р., Любча. ДАМОЎНІЦА - наз., р. -ы, жан. р. Жанчына (дзяўчына, маладзіца, бабуля), на руках якой дом, гаспадарка; гаспадыня. Я была самая большая (у сям'ї). Хто ж за дамоўніцу? Я й за дамоўніцу. Як кажаце? Пытаяцясё, хто дамоўніца? Ну, дома ўсё на мне. Гаспадарка на майїх руках. Я была за дамоўніцу. Кар. р., Палужжа. ДАРЫ наз., р. -оў, адз. не мае. Мясціна ў лесе, дзе вельмі растуць ягады. Брасл. р., Купчэлі. (В. П
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агутьн, алё, астрашыцкі, баравікбу, бджа, болыи, бьпа, варту'е, вартуе, война, войны, вычытаіі, вёльмі, гальнпс, галёнь, галўза, галўс, гарадзёньнікаў, гарадзёньнікі, гдльнік, голень, грыббвік, грыббу, грыббў, грыбдвік, гўка, дамбуніка, дамбуніцу, дамбўніка, дамбўніцу, дамдуніца, дамдўніца, дамоунща, дамоунік, дапбуніцу, дапбўніцу, дв\'х, дв\х, дзяўчьша, дзёці, дзёціў, загнёт, заўсіх, здся, змбжа, йіх, кблас, кдлькі, крычапа, лдукія, лдўкія, навдшта, наз.,р, наз..р, образы, пачнўць, пачўя, прынясё, равікбў, рбстала, сям'і, сямі, сямї, трэбаў, хддзя, хлбпцаў, школьнікі)ўзяліся, яеькі, іразгач
43 👁