ДАЎНА – прысл. Даўно. А ці даўна прыехалі? Леп. р., Ушач. Мы ўжо даўна сядзім, а нікога ня было тут. Барыс. р., Трасцяніца. ДАХАТКІ - прысл., з дзіцячае лексікі, як форма суб'ектыўнай ацэнкі ад дахаты. Чаго ты ходзіш па вуліцы? Хадзі да хаткі. Мядз. р., Купа. Параўн.: дадому (ад "дому"). Глускі р., пас. Янкі Купалы. ДАЯДЛЫ прымет. Дакучлівы. Даядлыя дзяўчына, нідзе табе пра-ходу ні дасьць. Леп. р., Арэхаўна. (К. П.). ДУПЛЯК наз., р. -а, мужч. р., ацэначна-зніжальнае; ад дупло (дуп-ле). На выгляд мажны, а без сілы, нядужы, нямоцны (пра чалавека). Толькі на пагляд здаровы, а дупляк, – німа сілы. Ст. Бабруйск. ЖАВІНА наз., р. -ы, жан. р., жавіна жавіны. Ажыны (ягады). Мсціслаў. ЗАВЯДЗЁНКА - наз., р. і, жан. р. Звычка, звычай. У яго такая за-вядзёнка: перш хлеба зьесьці, а тады хоць чаго. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.). ЗАГАЛЬНА - якаснае прыслоўе, выш, ступ. загальней. Заядла, дра-пежна, заложна (працаваць). Гл. загальны. ЗАГАЛЬНЫ - якасны прыметн., -ая, -ае, -ыя. Заядлы, заложны, дра-пежны (у працы; пра чалавека). Вельмі ён загальны ў працы. Калі возьмяцца, то вельмі загальна робіць. Вал. р., Пярэжыры. ЗАГРУБЕЦЬ - дзеясл., -ю, еш, непераходны, законч. тр. Стаць ця-жарнаю, зацяжарыць. Маня ш, кажуць, зноў загрубела. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). ЗАКЛАДЗІНЫ - наз., адз. не мае. Пачатак будоўлі, заснаванне бу-доўлі. Сёньня ў Антося закладзіны, гарэлка трэба. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). ЗАМІЖ - прыназ., з родным. За, замест. У таго Дзяніса, што прадае сучку заміж ліса. Бяр. р., Лысуха. ЗАМУРЗАНАЕ - - прыметн. (дзеепрыметнік). 1. Замурзанае (дзіця). 2. Воблачнасць, нячыстае (ад воблакаў) неба. Ці ехаць? Ні ехаць? Неба неяк замурзанае, мусіць на дож. Глускі р., Клетнае. ЗАМУРЗАЦЦА дзеясл, І спр., законч. тр. 1. Замурзацца. 2. Зацягну-цца воблакамі (пра неба). Касілі як дым надвор'е. А толькі зьбіраямся разьбіць пракосы, а небо замурзалася. Глускі р., Клетнае. Гл. мурзатае (2), замурзанае (2), мурзацца (2). ЗАРВАЦЬ (ЗАРВЕ, ЗАРВАЛА) – дзеясл., І спр., законч. тр., непера-ходны, безасабовы. Пазбавіцца, страціць мову, змоўкнуць, з адценнем непашаны, у кленічы. Чаго маўчыце ўсё? Ці вам зарвало? Хай йім зарве, што яны так кажуць. Глускі р., Клетнае. Усю раніцу крычыць і крычыць! І ні зарве ёй! Тамсама. ЗАРВАЦЬ (ЗАРВАЛА, ЗАРВЕ) дзеясл., І спр., законч, тр., непера-ходны. Запусціцца, перастаць даіцца, даваць малако (пра карову). У нашай фермя ўсё каровы пазарывалі, бярыця ў мяне малако, пакуль дойіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

npaходу, антдся, вдзъмяцца, вёльмі, даддму, дауна, ддядлы, дзеепрыметнік)а, драпежна, драпежны, дупле, жавша, завядзенка, загалъна, загалъней, загалъны, загрубёла, закладзшы, замурзадца, замўрзалася, зарвё, зацягнуцца, здардвы, знду, зндў, зьёсьці, кажуцъ, луна, лўна, мыўжо, мянё, мўрзацца, мўсіць, н.д, надвдр, надворе, наз.,р, натай, нядўжы, нямдцны, нёбо, нёоа, нёяк, нідзё, пае, пакўль, прадаё, пракдсы, рдбіць, субектыўнай, сёнъня, табё, тдлькі, усе, усюраніцу, фёрмя, хддзіш, хлёба, цяжарнаю, чагд, ьажты, ягд, ёхацъ, ўлахаткі
110 👁