БЯРНУШКА - наз., р. і, жан. р. Бервяно. Прысядзім ны бярнушках. Рас. р., Бухава. Шыпка пабегыла й ужу ні магу, хуць троху на бярнушкых пасядзець. Тамсама. Ны нашу хату нады бярнушык. Тамсама. (Μ. Β.).
ВАБНІК - наз., р. -а, мужч. р. Невялікі посуд, які прыстасоўваецца на дрэве для пчалінага рою. Брасл. р., Купчэлі. (В. П.). Параўн.: вабіць, вабік.
ВАЛ наз., р. -а, мужч. р. Вал.
ВАЛ наз., р. -у, мужч. р. Воўна, настрыжаная вясною. Параўн.: волас восенская воўна. 3 аўцы настрыгчы пяць хунтаў валу й сем хунтаў воласу? Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.).
ВАЛАСНЯ наз., р. і, жан. р., толькі ў адз. л. Лёска. Даўней ва-ласьню зробіш на шэсьць ці восем валасоў, а лешч ці судак такі возьмяцца, што трах і пярарве. А ў вас натто моцная валасьня! Ш чаго гэто? Шоўк ці так што? Цяперашняя жылка ой, добрая валасьня, Гродз. р., Белая. Няцяжка бачыць: назва валасня (з конскага воласу) пе-ранеслася і на лёску з якога іншага матэрыялу. Цяпер і бліска не знойдзяш, каб вутку з валасьні рабіў хто. Кап. р., Пясочнае.
ВЕКАВУХА наз., р. -і, жан. р. Жанчына, якая не была замужам. Вікавуха тая нікуды с хаты ня выходзіць. Рас. р., Бухава. Нічога ні хачу табе плахога, толькі ніхай твая Поля вікавухай астаніцца. Тамсама. (М. В.). Німа зласьнейшый, як спасыўская муха й дзеўка-вікавуха. Мсціслаў. Параўн.: век, векаваць.
ВІННЫ - якасны прымет., -ая, -ае, -ыя. Вінны смак, вінныя яблыкі. Вінны - кісла-салодкі. Пакаштуй мой вінны яблык. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). Я люблю вінныя яблыкі. Слуцк. Як сьпелянькая (вішня) ў ёй вінны смак. Бабр. р., пас. Янкі Купалы.
ВІННЫ - адносны прыметнік ад назоўніка віна. А ці не вінны ён? Ні крошкі ні вінаваты? Бабр. р., Байлюкі.
ВОЛАС¹. Волас.
ВОЛАС². Гл. вал.
ВОШЫЎКА – наз., р. -і, жан. р. Манішка (у кашулі, сарочцы). Чэры-каў. Вошыўказ (во)-шы-ць.
ВОРЧЫК - наз., р. -а, мужч. р. Мяшок. Дзісь накапала толькі пяць ворчыкаў бульбы. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ВУЖАКА - наз., р. і, жан. р. Гадзюка. Я гадоў зь дзесіць ля Бегамлі жыў. Дык у вадным балоццы, дайця рады, ня ступіць вужы й вужакі. Вуш-то ён нічога, а гадзюка – хай яе халера, страх які! Леп. р., Капачы. Вуш - то гэта й ё вуш, а вужака то гэта вужака, а ня вуш. Тамсама.
ВЫМЕНЦІЦЬ - дзеясл., -у, іш, законч. тр., пераходны. Вельмі хутка і нямала з'есці (міску, гаршчок якой стравы), як (параўн.) хутка "мен-цяць", "мянташаць" касу. Пакуль мы агледзяліся, дак ён і вымяньціў тую юшку, што й пахваліць ня ўсьпеў. Глускі р., Клетнае
Дадатковыя словы
аглёдзяліся, ауцы, балдццы, бярнўшка, бярнўшках, бярнўшкых, бярнўшык, бёгамлі, бўльбы, валасбу, валасбў, валасьню, валасьнірабіў, вдзьмяцца, вдлас, вдласу, волася, ворчьж, выхддзіць, вікавўха, вікавўхай, вўтку, даўнёй, дзёсіць, дзёўка-вікавуха, дзёўка-вікавўха, жьілка, зесці, зласьнёйшый, зндидзяш, зндйдзяш, йужу, йужў, крдшкі, мбцная, менцяць, мўха, наз.,р, нашухату, няўсьпёў, ніку'ды, нікуды, нікў'ды, німагу, німагў, нічдга, пабёгыла, пае, паз, пакаштўй, пакўль, пасядзёць, перанеслася, плохого, прьтет, прьіметнік, пярарвё, сьпёлянькая, табё, твоя, тдлькі, трдху, тўю, халёра, хачў, хунтау, хўнтау, хўнтаў, цяпёр, цяпёрашняя, чагд, чэрыкаў
53 👁