АБСМІХІЧ – наз., р -а, мужч. р. Параўн.: абсмяяць, насміхацца. Той, хто абсмейвае людзей, любіць насміхацца з людзей. Такіх як ты – апсьміхіч, мала дзе любяць. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.).
АСВОЙЧАНЫ – прыметн. дзеепрым. паходж., -ая, -ае, -ыя. Прыручаны, утаймаваны (пра звяроў, птушак). Які п не асвойчаны, а зьвêр зьвêрам. Калісь у пана ў нашага асвойчаны мядзьвець жыў, а якась сарваўсё на людзей, то, кажуць, задраў хлопчыка й матку. У дарозе з Зэльвы ў Слонім. Асвуойчана вуочыца. Ваўкавыскі п. (М. Федароўскі, Люд беларускі, ІІІ, 2, стар. 58).
АСЕЎКІ – наз., адз. няма. Высеўкі. (Параўн.: амеці, абмеці). Крупы чыстыя, німа асевак. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.).
БАДЗЯЦЬ – дзеясл., -я-ю, -я-еш, незаконч. тр., пераходны. 1. Не берагчы (рэч, рэчы), неберажліва ставіцца, адносіцца (да рэчы, рэчаў). Чаго ты бадзяйіш новую шапку? Рас. р., Бухава. (М. В.). 2. Бэсціць (кагосьці). А Йван з Матрунай сільна ругалісь, то бадзяў яе ўсякім словам (усякімі словамі). Тамсама. (М. В.).
БАЦЮК – наз., р. -а, мужч. р. Хлапчук гадоў дванаццаць – чатырнаццаць. Рас. р., Бухава (М. В.). У Наталкі дужа харошый бацюк. Рас. р., Бухава (М. В.). Ейныйі бацюкі ўсю работу дома дзелаюць. Рас. р., Бухава (М. В.).
БЕДНІЦЦА – дзеясл., -юся, -ішся, незаконч. тр. Параўн.: (у руск. прибедняться). Бацькі рызьзем трэсьлі, а вам цяпер нема чаго бедніцца. Глускі р., Халопічы.
БОЛЬНІЦА – наз., р. -ы, жан. р. А Залуцкая й цяпер робіць у больніцы? Мін. р., Гатоніна. Хадзі, пойдзім пад больніцу, там заўчора лішча (ляшча) Пеця злавіў. Лагойск. Мой жа Лёня ў больніцы. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
БРЫГАДЗІРСТВА – наз., р. -а, толькі ў адз. л. Пасада брыгадзіра, служба брыгадзірам. На брыгадзірсьцьвя сала не завяжацца: гэтулькі клопату, дзень бегай. Дзяржынск.
БЫТТА – часціца. Быццам. На дварэ бытта пачало разьбірацца. Мядз. р., Купа.
БЫЦЦЁ – наз., р. -я, ніяк. р. Знаходжанне. За наша быццё ў Вільні, у нас тут ёсьць навіны. Маладз. р., Радашкавічы. Параўн. (літаральна): за ваша быццё – за ваше пребывание.
БЯЛІЗНА – наз., р. -ы, жан. р. Назва рыбы з сямейства карпавых Aspinsaspius. Мы з Антоным злавілі бялізну саньціметраў восімдзісіт. Мсціслаў. Параўн.: (у руск.) жерех, шереспер. Гл. бялюга.
БЯЛЮГА – наз., р. -і, жан. р. Назва рыбы з сямейства карпавых Aspinsaspius. Назву сустракаў у вёсках на рэках Пціч і Бяроза. Параўн.: (у руск.) жерех, шереспер. Гл. бялізна.
89 👁