АБІБОЧЫНА – наз., р. -ы, агульн. р.; ад абібок (абібок, у сваю чаргу, ад "абіваць бакі" - валяцца на печы, на пасцелі, не быць рупліваму, руха-ваму). Хто такую абібочыну за жонку возьме? Нашто каму такая абібочына? - А ты вельмі лепшы? Ты сам абібочына! Глускі р., пас. Янкі Купалы.
АБМЫЛІЦЦА - дзеясл., -юся, ішся, законч. тр. Памыліцца. Купляй густы кажух і прасі густога крупніку то не абмылішся. Маладз. р., Павязынь. Гл. мыляцца.
АБМЫЛКА - наз., р. і, жан. р. Памылка. Ці вінаватая, ці не, выйшла ў нас абмылка. Ткала коўдры, ды абмылка недзя, кветка выйшла няроўная. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
АБПАЗЫЧЫЦЦА дзеясл., уся, -ышся, законч. тр. Улезці ў пазыку,
напазычацца і не ў аднаго чалавека. Я мушу ехаць дахаты, пэнсія нівялікая, пасьпела ў вас тут аппазычыцца. Калі што будзець, а пакуль што толькі аппазычылася. Мядз. р., Будслаў.
АБЫЦЦА - дзеясл., абудуся, абудзешся, законч. тр. Пабыўшы нейкі час, пагадзіцца з абставінамі, умовамі. Кап у нас пажылі пры гэткіх вазё-рах, то абыліся и і ні казалі и так на наша ўсё. Лепель. Паехалі, пішыць, на цаліну ні таго лесу, ні той вады ніяк, кажуць, зразу ні магла абыцца. Ушачы. Ніяк ні хацела (ісці замуж) во за свайго, а вышла, абы-лася й дажыла да самінькай старасьці. Леп. р., Ворань.
АДЧВАЛІЦЬ - дзеясл., -ю, іш, законч. тр., пераходны. Адрэзаць (многа чагосьці). Ого! Ну й аччваліў скібку! На трох хапіло б. Глускі р., Клетнае. Параўн.: расчваліць (рашчваліць).
АЖЫЦЦА - дзеясл., -в-уся, -в-ешся, законч. тр. 1. Прыладзіцца, пры-стасавацца да пэўных (прыродных, іншых) умоў. Нашы людзі зразу хто йшоў у калгас, хто не, а перад вайною ўсе пашлі, ажыліся й нішто сабе было. І к калгасу скоро прывуклі. Глускі р., Клетнае. 2. Набыць неабход-ную маёмасць, прылады, абсталяванне. Кажаш, с Халопіч? А чы ажыліся халопіцкія? Вельмі йіх немец выпаліў да вынішчыў. Глускі р.. Клетнае.
АЗАЛЕЦЬ - дзеясл., -е-еш, -е-е, законч. тр., непераходны. Змерзнуць. Саўсім азалеў. Абулася біс панчох, ногі саўсім азалелі. Лавіўшы рыбу на азярэ, можна азалець. Рас. р., Бухава. (М. В.).
АКЛАДАЦЬ дзеясл., -еш, -е, незаконч. тр., непераходны. Біць. Злавілі таго распусьніка, прывезалі да аглабіна й давай акладаць бізуном. Лях. р., Ліпск.
АЛЁС наз., р. у, мужч. р. Нізкая сенажаць, сенажаць на нізкім месцы. Параўн.: алёс балота (Беларуска-рускі слоўнік, 1962). Ня ўвесь алёс скасілі? Сенн. р., Падворыца. (Еф. Б.).
АНДАРАЧКІ - наз., звычайна ў множн. л., р. -оў. Анучы з андарачка. Андарак разадрала на андарачкі, хай у чобаты абуваюць. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б
Дадатковыя словы
anui, nauuii, npaci, абмылщца, абмьілка, абылася, абьіцца, абіббчына, абібдк, абібдчыну, абўдзешся, абўдуся, абўлася, адчвалщь, ажьіцца, азалёлі, азалёць, азалёў, акладацъ, алес, апёс, аітазычылася, бьшд, бізунд.м, бўдзець, в-ёшся, вазёрах, ванною, вдзьме, выйшлаў, выйійла, вёльмі, густдга, дзеясл-в-ўся, жднку, звычайнаў, кажу'х, кажух, кажуч{ь, кажў'х, камў, капгас, капу, каяі, кбудры, кбўдры, квётка, крўпніку, лёпшы, лёсу, мджна, мьіляцца, мўшу, наштд, нбгі, неабходную, нярдуная, нярдўная, нёдзя, нёмец, ніштд, пакўль, панчдх, пасьпёла, паёхалі, прывўклі, прыстасавацца, пёрад, разодрала, распўсьніка, рухаваму, сабё, свайгд, тагд, халдпіцкія, хацёла, хачдпіч, цалінў, чдбаты, ё-е, ё-еш, ёхаць, іііх
62 👁