Фёдар Янкоўскі ДЫЯЛЕКТНЫ СЛОЎНІК (Выпуск 4) Пра чарговы, чацвёрты выпуск "Дыялектнага слоўніка" Чацвёрты выпуск "Дыялектнага слоўніка" адрозніваецца ад папярэд-ніх выпускаў. У папярэдніх выпусках я змясціў лексічныя і фразеалагіч-ныя матэрыялы, сабраныя на роднай Глушчыне, на паўночна-ўсходнім ус-крайку роднага Палесся. У гэтай падборцы прыводжу частку тых лексіч-ных дыялектных матэрыялаў, якія сабраў пакрысе ў розных раёнах Бела-русі. Прыводзяцца і тлумачацца словы, што, як правіла, не паказвае апош няя і самая вялікая беларуская лексікаграфічная праца "Беларуска-рускі слоўнік" (1962). Слова прыкмеціць, якое ёсць і ў "Беларуска-рускім слоўніку", пры-воджу з прычыны, якая раскрываецца ў слоўным артыкуле пад гэтым сло-вам. За гады збірання матэрыялаў з роднай лексікі і фразеалогіі, асабліва з часу надрукавання першых выпускаў "Дыялектнага слоўніка", дапамагалі папаўняць маю картатэку дыялектнай лексікі калегі-настаўнікі, якія ў той або іншай форме (у сваіх лістах, у нашых сустрэчах) паведамілі мне пэўную колькасць дыялектных слоў. Частку такіх фактаў пасля дадатко-вай праверкі змяшчаю ў гэтай падборцы. Пры кожным слове, дасланым, паведамленым настаўнікамі, у дужках ёсць паметка ініцыялы таго, хто паведаміў. Я дзякую настаўнікам Еф. Бяляўскай (Чэрнін, Светлагоршчына), М. Вашчанцы (Бухава, Расоншчына), Н. Давідоўскай (Русакі, Капыль-шчына), Л. Духовіч (Падворыца, Сенненшчына), І. Лосіку (Горкі, Случ-чына), В. Паляковай (Купчэлі, Браслаўшчына), М. Паўлоўскай (Гальша-ны, Ашмяншчына), М. Рагойшы (Будраўцы, Шчучыншчына) за паведам леныя і змешчаныя тут словы, за іх руплівую і шчырую дапамогу ў збіранні і вывучэнні жывой народнай мовы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
61 👁