Старонка 21
◀ / 27 ▶
ПРАГНЕННЕ - наз., р. -я, ніякі р. Прагнае жаданне, вялікае жаданне. У яго натта вялікая прагненя йсьці (вучыцца) у фіскультурны (інстытут). Навагр. р., Любча. ПРАЙДАК - наз., р. -а, мужч. р. Прайдзісвет. Мы ўжо ня гэткага прайдака бачылі! Нас ня возьміш хітрыкамі. Барыс. р., В. Трасцяніца. Гл. пройда. ПРОЙДА - наз., р. -ы, агульн. р. Прайдзісвет. Пройда нейкі а ні жаніх. На якое ліха ён такі? Рэч. р., Гарывада. (Л. Ц.). Гл. прайдак. ПРЫГРУНУЦЬ - дзеясл., законч. тр., пераходны. Прымусіць. Калі ні прыгруняш - сам ні дагадаяцца парабіць урокі. Старыя Дарогі, Горкі. (І. Л.). ПРЫКМЕЦІЦЬ - дзеясл., законч. тр., пераходны. А мы й самі прыкмецілі, што вы не так гаворыце, а ў нас не так. Лях. р., Рожан. Яго ніхто ўжо не прыкмеціць. Лях. р., Чудзін. (А. Сержпутоўскі, 1926, стар. 34). Прыкмячаць - незаконч. тр., І спр. Ці не прыкмецілі тут майіх? Лях. р., Чудзін. Слова прыкмеціць - літаратурнае, але змяшчаю яго з тае прычыны, што ў друку з'явіліся меркаванні: быццам гэтае слова "прыдумалі кніжнікі". ПРЫМУШ - наз., р. -а, мужч. р. Прымак. Яго старэйшы брат пашоў у прымушы. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). Параўн. (словаўтвар.) прыбыш. ПРЫТНЫ - прыметн. Ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам бераг. Прытны бераг - супрацьлеглы гаку; прытны бераг і гак - абодва на павароце ракі; прытны бераг - стромы, высокі бераг, пры ім рака глыбокая; гак - адхонны бераг (звычайна пяшчысты) і мелкая палоска, участак ракі ўздоўж берага. Кар. р., Сіняўская Слабада. ПУЖАВІНА, ПУЖАВІНКА - наз., р. -і, жан. р. Пугаўё. Пужавіну каб зь яленчыку, моцная й гіпкая. Мядз. р., Купа. ПЫЛЯЧОК - наз., р. -ч-к-а, мужч. р. Кураня-пеўнік. Схапіця таго пылячка; далібох абрыдаў: ідзеш у хату й ён ні прапусьця. Мядз. р., Купа. Трэба, мусі, пылячкоў дачнікам (прадаць). Тамсама. ПЯШЧЫСТЫ - прыметн., -ая, -ае, -ыя. Што і пясчаны. Кругом тут пяшчысты лес: суха. Мядз. р., Купа. Там дно пяшчыстая. Тамсама. ПРЫМАКА - наз., р. прымакі, мужч. р. Прымак. Хоць якога прымаку знашлі п. Йіх аш тры, а мушчыны ні аднаго. Мін. р., Восава. Ды ён жа прымака! Мін. р., Маславічы. Даўней казалі: у прымакі хлеб як у сабакі. Мін. р., Лекараўка. РАДОЎКА - наз., р. -і, жан. р. Чарга (пасвіць жывёлу). Нам заўтры радоўка за карову. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). РАЗЬБІРАЦЦА - дзеясл., незаконч. тр. Разбірацца. Леп. р., Вашкава. РАЗЬБІРАЦЦА - дзеясл., незаконч. тр. Прасвятляцца (пра неба, зацягнутае хмарамі, густымі воблакамі). На дварэ бытта пачало разьбірацца. Мядз. р., Купа.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 27 ▶