ПАШТАР – наз., р. -а, мужч. р. Паштальён, паштовы служачы. За паштара гадоў колькі быў. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
ПАШКОЛІЦЬ – дзеясл., законч. тр., пераходны. Пакараць фізічна. Трэба думаць, з дарэвалюцыйнай школы, дзе каралі вучняў фізічна. За што ш пашколіў свайго сына? Рас. р., Бухава. (М. В.). Пашколіла свайго сына, дык у самой у грудзях забалела. Тамсама.
ПЕТАВАЦЦА (і ПЕТУВАЦЦА) – дзеясл., незаконч. тр. Многа працаваць, гараваць і не мець дастатку; працаваць і мучыцца. Яны вечна тут петуваліся, рабіць рабілі, а што?І ні зьелі, і ні знасілі. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.).
ПІСКЛЁНАК (з піск) – наз., р. -а, мужч. р. Кураня. Вароны пісклят пыхапалі. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.).
ПЛЫТКА – прысл. Мелка (пра глыбіню ракі, возера). Там, ідзеця, то карасёў наловіця. Там плытка, а карасёў маленькіх аш поўна. Навагр. р., Мондзін. Паўз берах плытка, а што далей, то глыбей. Навагр. р., Свіцязь.
ПОЛКА – наз., р. -і, жан. р. Кавалачак палатна ці сукна з захаванаю натуральнаю шырынёй (на даўжыню ўтока). Глускі р., Клетнае. Фразеалагізм жывот (страўнік) на тры полкі – вельмі вялікі, ненаедны жывот (страўнік), з выяўнаю гіпербалаю (параўн.: мяхі звычайна шыюцца з дзвюх полак). Тамсама. Параўн.: полка – кавалак палатна квадратовай формы з прышытымі да рагоў шкутамі (з такога самага палатна); полкаю пераносяць сена, салому, лён ці што падобнае. Добрую полку травы нажала, чуць прынесла. Слуцк. р., Горкі. (І. Л.). 2. Посцілка, у якой носяць сена, салому, лён ці што іншае. Бабр. р., Клетнае. Цэлую посьцілку лёну нацерла. Цяпер нам ні трэба, каб было багата лёну? Нашто ён? Тамсама. Параўн.: посьцілка – пакрывала, якім засцілаюць пасцель. Вой, якая ў цябе посьцілка! За зіму выткала тры посьцілкі. Слуцк. р., Горкі. (І. Л.).
ПОСТАРАЖАНЬ – наз., р. -жн-я, мужч. р. Рыбацкая прылада: рагулькі, на якія наматана вудачка (лёска); постаражань звычайна ставяць на драпежную рыбу, на кручок насаджваюць жыўца (жывую рыбку). Я меў з дваццаць постаражняў. Наставіш – рана й ёсьць тры-чатыры, а то й больш шчупакоў, а калі й акунь хопня. Навагр. р., Міратычы. У нас завуць гэта постаражань. Кар. р., Сіняўская Слабада. Параўн.: старожня Глускі р., Клетнае. Параўн.: (у руск.) жерлица.
ПОЦЕРАБ – наз., р. -у і -а, мужч. р. Расцярэблены ўчастак, ачышчаны ад карчоўя, пад поле ці сенажаць. Цэлы вос сена накасіў на поцярабе. Старыя Дарогі. Сена с поцярабу. Тамсама. А там, дзе бярэжкаўскі поцяраб. Глускі р., Клетнае. Параўн.: церабіць, працерабіць, расцерабіць, выцерабіць, нацерабіць, прыцерабіць. Глускі р., Клетнае.
ПОШАР – наз., р. -у, мужч. р., множн. л. не мае. Корм для жывёлы. Возік пошару дабыла, й то добра. Ашм. р., Гальшаны. Дай пошару каровай (карове). Брасл. р., Купчэлі. (В. П.).
89 👁