ПАЗАРЫВАЦЬ (ПАЗАРЫВАЕ, ПАЗАРЫВАЛА) – безасабовы дзеясл., законч. тр. Гл. зарваць. Хай бы вам пазарывала! Хіба – то песьня? Сорам слухаць. Скалазубы вы! Глускі р., пас. Янкі Купалы.
ПАЗАРЫВАЦЬ (ПАЗАРЫВАЮЦЬ, ПАЗАРЫВАЛІ) – дзеясл., законч. тр., непераходны. Гл. зарываць. Як пазарываюць (каровы) на фермя, будзяця ты й Гэлька больш ня трэба. Мін. р., Угляны.
ПАКАЛАК – наз., р. -лк-а, мужч. р. Палка. Пакалак, мяркую, – ад кол, калок. Каб дзе якога пакалка мяжу адаткнуць. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). Параўн.: паляняка. Глускі р., Клетнае.
ПАЛЯВАЦЬ – дзеясл., незаконч. тр., пераходны; параўн.: у літаратурнай мове сустракаем канструкцыі "палявалі на дзікоў", "палявалі на ласёў", такія канструкцыі, можна меркаваць, з рускай мовы: "охотиться на кабанов", "охотиться на волков". Малінаўцы бывало палявалі ваўкоў, кабаноў. Глускі р., Клетнае. Падняўся Каваль з-пад дуба, выбраў густую еліну й люог пад ею, каб дождж не даставаў; ляжыць і любуетца, як перун чарцей палюе. Лях. р., В. Рожын. (А. Сержпутоўскі, 1911, стар. 14).
ПАМЯЛЬНІК – наз., р. -а, мужч. р. Памяло. Галава, як памяльнік. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ПАПЯРОЎКА – наз., р. -і, жан. р. Гатунак яблык, параўн. (у руск.): белый налив. Назва папяроўка – ад папера, на падставе падабенства: белы колер, уражанне празрыстасці, лёгкасць (вага). На той папяроваццы пудоў мо з дваццаць будзя. Папяроўкі ў нас нейкія драбнаватыя. Кар. р., Скрышава. Купеця майіх папяровачак, далібох, ні пашкадуяця: смачныя, чысьцянькія, ну аш сьвіцяцца. Навагрудак.
ПАСТА – наз., р. -ы, жан. р., толькі ў адз. л. Якая гэта паста? Даўна ўжо прыгналі (кароў) з пасты. Барыс. р., Трасцяніца. Нам, муся, у чэцьвір гнаць на пасту. Леп. р., Вашкава.
ПАСТАЎЛЯЦЦА – дзеясл., незаконч. тр. Прыдзірліва ставіцца (да кагосьці) і пагражаць. А чаго ён пастаўляяцца? Набілі – добра й зрабілі. Глускі р., Клетнае. Мала што наш хлеб тут ёсь (есць), прытулілі ў бядзе, дак ішчэ кажнянькі раз – чуць што – пастаўляцца: "Я вас!" "Я вам!" "Вы недобрые людзі". Тамсама.
ПАТАПЕЦ – наз., р. -пц-а, мужч. р. Паплавок (на вудачцы). Мы, дзяцька, біс патапца, то яшчэ й лепі ловіцца. Ўсё чысьцінькая лета на шыціка й біс патапца ловім плоткі й акуні. Леп. р., Ворань.
ПАХОВІНЫ – наз., р. -аў, толькі ў множн. л. Пахаванне. Тады якрас паховіны былі, хаваць усе хадзілі. О! Шмат люццоў сабралася на паховіны. Вільня. Я ш даўно быў, як прыяжджаў на маччыны паховіны, то с паховінаў завітаў на гадзіну нейкую. Тамсама.
ПАЧОК – наз., р. -ч-к-а, мужч. р. Пачак. На дзень пачок цыгарэтаў? Мядз. р., Купа. Два пачкі солі, два пачкі соды. Тамсама.
90 👁