Старонка 18
◀ / 27 ▶
ажно да полудню памалолі й па вадзе (не стала ў возеры такой колькасці вады, каб рухала млын). Бабр. р., Клетнае. Грымела, грымела, а ён папурськаў (папырскаў), і па дажджы. Бабр. р., Халопічы. ПАВАРСАЦЬ – дзеясл., -аю, -аеш, законч. тр., пераходны. Пазацягваць (аборы ў лапці – у вушкі лапцей). На табе новыя лапці. Паварсай аборы й абувайся. На балоце лапці лепяй як што. Старыя Дарогі, Горкі. (І. Л.). ПАДГЛАДЗІЦЬ – дзеясл., -у, -іш, законч. тр. Падкарміць (худога кабана, вала, каб стаў на выгляд таварны, нехуды, каб не стала худзіны). Двайіх, кажа, падгладзьма й на базар, будуць грошы, а трэйцяга выкармім, сабе на сала пойдзе, пад вялікдзень сала наробім. Узд. р., Валяр'яны. Шкода біць (кабана), хай пакорміцца каб хоць месяцы два ці тры, а цяпер забіць (кабана), толькі падгладзілі, – зглумім. Любань. ПАДДЖЭГЛЫ – прыметн., -ая, -ае, -ыя. З падцягнутым, малым жыватом (пра сабаку, каня, карову ці інш.). У Антося карова худая, падджэглая, як конь аўсяны. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). ПАДЗЯМЕЛЬНІК – наз., р. -а, мужч. р. Нягоднік, які жыве з кепскімі задумамі і намерамі, які ціхенька, замаскавана, як "з-пад зямлі", робіць людзям шкоду. На якое ліха з гэткімі падзьзямельнікамі зьвязвацца? Усё кап зрабіць каму шкоду. Маладз. р., Радашкавічы. ПАДНОЖНІК – наз., р. -а, мужч. р. Дывановая дарожка. Часта ўжываецца ў множным ліку – падножнікі. Наткала сабе падножнікаў, дык і гора мала. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). ПАДСЛУШНІЦА – наз., р. -ы, жан. р., адмоўна-ацэначнае. Тая (пра жанчыну), што любіць падслухоўваць. У пацслушніцы розум нялюдзкі: чужога не забудзе, а на сваё забываяцца. Глуск. ПАДХЛЯБШЫ – прыметн., -ая, -ае, -ыя. З ненапоўненымі бакамі, ненакормленая, ненапашаная (карова). Сяньні як напасьвілі кароў!.. Ідуць дамоў патхляпшыя. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). Параўн.: перахлябісты – з вельмі падцягнутым жыватом, хваравіты на выгляд. Глускі р., Клетнае. ПАД'ЮДЗІЦЬ – дзеясл., -у, -ім, законч. тр., пераходны. Падгаварыць, спакусіць (каго) на штосьці кепскае, – на такую справу, на такі крок, за што потым спакушаны будзе расплочвацца. Пад'юджваць – незак. тр. Што ты нас пад'юджвайіш? "Напішыце, напішыце!.." Хочыш, каб самі мы й папаліся? Маладз. р., Радашкавічы. Ён такі, – пад'юдзіць, а тады сьміяцца з нас будзя. Тамсама. ПАЗАЛКІ – наз., толькі ў множн. л., р. -аў. 1. Вада, у якой залілася (праварвалася ў вадзе з попелам) бялізна. Чаго ты выльліла пазалкі? Я йіх спатрэблю заўсёды. Вунь учора пазалкамі падлогу памыла, дак як жаўток мая падлога – чысьцянька, жоўцянька. Глускі р., Клетнае. Ногі – хоць ты ў пазалках мый, хіба паўмесяца ні мыла. Кап. р., Свінка. 2. Брудная вада, у якой (ці якою) штосьці памылі, вымылі. Кап. р., Свінка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 27 ▶