Старонка 17
◀ / 27 ▶
яго! Мін. р., Лекараўка. Пабачыў хлопец, што дзіевачка ад плачу стала такая брыдкая, што аж зірнуць гідко да й думае: "І гэта яшчэ мае быць мніе жуонка!? Да недачакане тваё! Слуцкі р., В. Рожан. (А. Сержпутоўскі, КАБСП, 1926, стар. 210). НЕМАНІНА – наз., р. -ы, жан. р. У неманіня карасёў налавіць можно. Навагр. р., Падкасоўе. Гл. неманіца. Гл. старасожына. НЕМАНІЦА – наз., р. -ы, жан. р. Старое рэчышча Нёмана. Хіба кап у няманіцах сеці паставіў: там карась, плотка, шчупак. Кар. р., Сіняўская Слабада. Я зьбіраюсё пацскочыць на неманіцу ў Добрач. Во там карасі! Тамсама. Гл. старасожына. НЕМЧЫК – наз., р. -а, мужч. р. 1. Памяншальнае ад немец. Глускі р., Гарадзішча. 2. Памяншальнае ад немец, нямы (нямко). А той беднянькі немчык ці жыве? Глуск. 3. Назва гульні. Мы гулялі й у немчыка, й у чыжыка, й у класа, гулялі ў квача. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.). НЕРАЗГАДНО – прысл. (катэгорыя стану). Не разгадаць (не разабраць). Ацьсюль неразгадно, хто там. Глускі р., Старына. Параўн.: неразгадно, невідно, нечутно. Тамсама. НЕТРА – наз., р. -ы, жан. р. Нетры (гл. "Беларуска-рускі слоўнік", 1962: р. -аў, адз. не мае). Так зарасло, так загусьцела, што нетра нетраю. Ну, пайшла замуш у нейкую нетру, – як жыць будзя там? Кап. р., Русакі. НІЦІЦЦА – дзеясл., незак. тр. Бедніцца і ныць. Ён вечна ніціцца, ўсё зь яго мала. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.). НЯБАВАМ – прысл. Неўзабаве. Кажуць: чакайця, зараз прыдзя (аўтобус). Пачакалі, аж нябавам падыходзіць па нас маленькі, але ўсіх-усіх пасадзілі. Зэльва. Небавам. (М. Федароўскі, Люд беларускі, І, стар. 57). НЕДЗЯЛЬКОВЫ – прыметн., -ая, -ае, -ыя. Прыметнік ад нядзелька (нядзеля). Ранішняя й нядзяльковая (малако), дальбох свежая! На пытанне "А што гэта недзяльковае?" быў адказ: "Ну ў нядзельку надайіла. Як прыходзя нядзелька й адзетак нядзяльковы. А як жа ш!" Мінск, Камароўка. НЯЧУТКІ – прыметн.,-ая, -ае, -ія. Глухаваты. Ні пашанцавало ў дзецях, – адна нічутка, а другая нешто з вачыма нідобра. Глуск. А ена троху была нічутка. Ваўкавыскі п., Шылавічы. (М. Федароўскі, Люд беларускі, ІІІ, 2, стар. 137). Маладзейшы быў, то 'шчэ сяк-так, а пастарэў – сусім нічуткі стаў. Глускі р., Пяценка. ПА – прыназ. 1. Па (з рознымі значэннямі). 2. Разам з назоўнікамі лета, вясна, зіма, пост, вялікдзень, госці, свята (і падобн.) абазначае "канчаецца (скончылася) лета", "мінаецца (мінулася) лета" (свята, госці і падобн.). Бачыця, ўжо й па леця, яшчэ летні месяц, а й па леця. Мядз. р., Купа. Сьвята тут прыдзя й прайшло. Пакуль высьпісься – й па сьвяця. Тамсама. Сюды-туды – й па грашах. Бабр. р., Гарадок. Думалі, зьмелям
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁
◀ / 27 ▶