Старонка 16
◀ / 27 ▶
НАВОТЛЕГ, НАВОДЛЕХ – прысл. Наводліў. Сустракаў у шматлікіх вёсках Бабруйшчыны і Случчыны. Параўн.: на одлех (М. Федароўскі, Люд беларускі, І, стар. 23). НАДАЛОНЧЫЦЬ – дзеясл, -у, -ыш, законч. тр., пераходны. Нашыць (на далонь і пальцы рукавіц, пальчатак) кавалачак сукна ці іншай матэрыі (каб даўжэйшы быў век рукавіц, пальчатак). А я як зраблю, дык новыя рукавіцы адразу надалончу, ня носячы. Валожын. НАДЗЬМУЦЬКА – наз., р. -а і -і, агульн. р., кплівае, насмешлівае. Той, хто дзьмецца. Такога надзьмуцька браць з намі? Не! А сь цябе ні будзя надзьмуцькі? Ці й ты такая станеш? Дзяржынск. Надуцька. Гл. надзьмуцька. Каму што, а надуцьку губы патаўшчэюць, а больш? А больш нічога. Рэчыца. НАДЧЭКВАЦЬ – дзеясл., -а-ю, -а-еш, незаконч. тр., пераходны. Чакаць (але без трывогі, без спешкі; не рупіць, што той, каго чакаюць, прыпазніўся). Параўн. (у руск.): поджидать. Мы там ля Йіслачы надчэкваць цябе будзім. Вал. р., Пярэжыры. НАПЯРЭЛУЧ – прысл. Напрасткі, проста (прама); напярэсцігі, напярэймы. Параўн.: залучыць, прылучыць, налучыць. Так стараўся, каб ні спазьніцца, дак напярэлуч бёх. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.). НАСЕНКА – наз., р. -і, жан. р. 1. Бульба на насенне (звычайна небуйная, чыстая, роўная), даспелая на пні канюшына, у т. л. яшчэ не скошаная, якую спеляць на насенне. Кап. р., Русакі. Цэлы тыдзень насенкі выбірала. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). 2. Бульба, з якой вырас бульбяны куст. На Глушчыне (Клетнае, Барбароў, Баянаў, пас. Янкі Купалы) – матка. Як сухая восень, дык насенкі здаровыя будуць. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). НАСІЦІЦЦА – дзеясл., законч. тр. Стаць сітавым (пра адзенне, ручнік, анучу). Штаны мае на каленях ужо зусім насіціліся. Вал. р., Пярэжыры. Анучы зразу пат пяткай насіцяцца, а тады й пат пальцамі. Тамсама. НАЎЗБОЧ – прысл. Збоку (дарогі, пляцоўкі), убок. Скрыняк зь дзесяць – яблыкі – склалі наўзбоч на дарозя. Ваўкавыск. Наўзбоч – ад бок. Параўн.: збочыцца, збочыць. НАХІЛЕННЕ – наз., р. -я, ніякі р. Схільнасць. Вучыцца нішто сабе, але ні да чога няма нахіленьня. Як ні ёсьць, а, дзякаваць богу, ў дзясяты перайшоў. У дарозе з Навагрудка на Любчу. НАЧВАЧ – наз., р. -а, мужч. р., ацэначна-неадабральнае. Пузач (пра чалавека), быццам "з начоўкамі" на месцы жывата. Кап кепска жыў, то ня быў бы такі начвач, мусіць усяго ўсякага хапая. Кар. р., Сіняўская Слабада. НЕДАЧАКАННЕ – наз., р. -я, ніякі р., з адценнем непамяркоўнасці і нядобразычлівасці, пагрозліва. Не дачакаецца (хтосьці ласкі ці прыніжэння). А ён што думая? Чыкая, кап я падала ніц пірад йім. А нідачыканьня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁
◀ / 27 ▶