Чудзін. Ліеткі, як матыль. Ваўкавыскі п. (М. Федароўскі, Люд беларускі, IV, стар. 162).
ЛЯСЁНКА – наз., р. -і, жан. р. Гл. артыкул полка, ад слоў "параўн.: полка". Лясёнак тры сена за дзень прынесла. Сл. р., Макарычы. (І. Л.).
ЛЯСКА – наз., р. -і, жан. р. Калок частаколу. Во, вазьмеця, ляска ад плоту. Кар. р., Скрышава. Схапіў ляску ад плоту. Тамсама.
ЛЯХА – наз., р. -і, жан. р. Градка (у гародзе, кветніку). Куры лехі ўсі паскапалі. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.).
ЛЯШЧОЎКА – наз., р. -і, жан. р. Дробны лешчык (падлешчык), гусцёрка. Давід-Гарадок. Параўн.: ласкірка.
МЕХАНОША – наз., агульн. р. Непаваротлівы, незнаходлівы і няўмека. Халімон нічого не ўмеў рабіць, а сястра Тацяна сусім механоша нейка. Глускі р., Клетнае. Гэта значэнне слова механоша не першае, не галоўнае. Першае значэнне, відаць, згубілася, забылася. Механоша – можна меркаваць – той з групы шчодрыкаў (хадзіць калядкымі вечарамі "у шчадрухі"), хто не ўмеў ні спяваць, ні жартаваць, якому заставалася толькі "насіць мех" – тое, што давалі (каўбаса, сала, хлеб, грошы) "шчодрыкам" за песні, жарты, маленькія сцэны. Гл. П. Шэйн, БНП, 1962, стар. 37.
МАЛЯЧКУ – прысл., ужываецца ў фразеалагізме чуць што малячку, хоць (хаця) што малячку, значэнне якога – чуць што; малячку – драбніца, дробная праява, неістотны выпадак, неістотнае, дробязнае. Хаця чуць што малячку, дак ён ужэ й крычыць. Глускі р., Клетнае. Чуць што малячку спамылюся (памылюся), то хоць с хаты сыйдзі. Тамсама.
МУРЗАЦЦА – дзеясл. Гл. замурзацца (2), мурзанне (2), замурзанае (2). Так хораша ўзышло сонячка, ўся раніца была харошая, а нешта стала мурзацца, мо ці не на дошч? Глускі р., Макавічы.
МУСІ – мадальн. слова. Мусіць, мабыць. Мусі ў нядзелю сход будзя. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
МУСЯ. Гл. мусі. Ты, муся, ў горат зьбірайісься? Заслаўе. І я, муся, ў грыбы заўтра схаджу. А што каб зара? Маладз. р., Радашкавічы.
МЫЛЯЦЦА – дзеясл., -яюся, -яешся, незаконч. тр. Я вывучыла ўвесь сьціх, але мыляюся. Маладз. р., Поравічы. У яго, братка, ня мыляйся. Маладз. р., Валокі.
МЯДЗВЕДНІК – наз, р. -а, мужч. р. Утаймавальнік мядзведзя; той, хто выступае з мядзведзем. Ды гэта ш на майім вяку ці аднаго мядзьведзя ўлавілі! Даўней было мядзьведнікаў. Водзіць, паказвая, а яму людзі даюць, хто – грошы, хто – скварку. Гродз. р., Белая. Параўн. (нямецк.) der Bärführer.
НАВАЖЫЦЬ – дзеясл., -у, -ыш, законч. тр., пераходны. Навязаць (жывёлу на пашы). Трэба б было коней наважыць, а так усю ноч пры йіх. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
100 👁