Старонка 14
◀ / 27 ▶
КЛАДАЎЯ – наз., р. -я, ніякі р. Могільнік (параўн. іншыя беларускія назвы: магільнік, могілкі, магілкі, клады). У нас ня могільнік, ніяк, а – кладаўя. А дзе чулі кладаўя? Слаўг. р., Гайшын. КЛЕНЬ Гл. глень, клень. КНЯГІНЬНЯ – наз., р. -і, жан. р. Дзяўчына, узрост якой такі, што можна аддаваць замуж. У магазіні кохты ёсьць, купі сваёй княгіньні. Рас. р., Бухава. Такой княгіньні й на работу пара п хадзіць, а йіна ўсё сядзіць на бацькавай хрыпціні. Тамсама. (М. В.). (ПАД) КОЛАС. Спосаб рассцілання кулявой саломы, калі ёю крыюць страху. У нас крыюць пат колас і пац стрыхалку. Пат колас – гэта калі сьцелюць каласамі ўніс, а пац стрыхалку (пад стрыхалку) – каласамі ўверх. Пац стрыхалку – тады каласоў на страсе зусім не відаць. Кар. р., Сіняўская Слабада. КРАСАНЬНЯ – наз., р. -я, ніякі р. Трэба думаць, фанетычна зменена-га курасадня (месца, дзе начуюць куры). Ужо куры ўзляцелі на красаньня. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). КУРБА – наз. ад курыць, р. -ы, жан. р. Параўн.: гульба, касьба, гарадзьба, малацьба. А што ад гэтай курбы за карысьць? Мядз. р., Купа. Тут бяс курбы ў хаця цёмна. Тамсама. ЛАБЯК – наз., р. -а, мужч. р. Мясціна, дзе кепска расце трава, пашня, звычайна на ўзгорку. Параўн. народныя звароты: гола, як на лобе; пуста, як на лобе. Цэлы дзень каровы на гэтым лабяку. То й галодныя. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). ЛАСКІРКА – наз., р. -і, жан. р. Падлешчык, гусцёрка. Лепі акуні за плоткі й ласкіркі. У гэтых ласкірках які наедак? Адны костачкі. Леп р., Ворань. ЛАЎБА – наз. ад лавіць, р. -ы, жан. р. Параўн.: касьба, гульба, малацьба, курба (гл.). Нядобрая тут лаўба (рыбы). Мядз. р., Купа. Расейцы скажуць лоўля, а ў нас лаўба. Тамсама. ЛЕТАЎНІК – наз., р. -у, мужч. р. Распілаваныя і расколатыя дровы, якія сохлі цэлае лета. Добра табе! Ты летаўнікам у печы паліш. А паспрабуй сырыною! Старыя Дарогі, Горкі. (І. Л.). ЛЕЧЫЦЦА – лячыцца. Яна лечылася, але што лечыцца, калі гэткая напасьць – рак? Барыс. р., Трасцяніца. Можа кап паехала дзе на курорт, каб лечылася – й пажыла п. Тамсама. ЛЁЗНАЯ – прыметн. Ласкавая, пяшчотная (пра дзяўчыну, жанчыну). Хранька нікарысная на від, ну дужа лёзная! Рас. р., Бухава. (М. В.). ЛЁТКІ – прыметн., -ая, -ае, -ія. (Параўн.: лёг-к-і, мяк-к-і, пруг-к-і, гнут-к-і, хут-к-і). Такі, які лятае. Кляновая насеньня лёхкая й лёткая, вецер разнося яго далёка. Мін. р., Казекава. Кураняты вывеліся ў кустах, дык дзікія. А каб бачыла, якія лёткія! Навагр. р., Свіцязь. Твой планер харошы, а нялёткі. Маладз. р., Радашкавічы. Лёткі, як матыль. Лях. р.,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁
◀ / 27 ▶