нашай хаця дзіўчаты былі. І ў суседзіў былі. Пасядуць, дык ноч, усю ноч сьпіваюць, аж зьнялюбеюць. Барыс. р., Трасцяніца. ЗНЕЦІЛЬКУ – прысл. Знянацку. Сабака зьнецільку як кініцца! Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). Параўн. (таксама з беларускіх гаворак): зьнячэўку, зьнеціці, зьнеціку. ЗУХАВАЦЬ – дзеясл., -ую, -уеш, незаконч. тр., непераходны. Фанабэрыцца, задавацца. Толькі й умееш зухаваць, а як што рабіць, то рук ні маеш. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). ЗЫКНУЦЬ – дзеясл., законч. тр., пераходны. Застрашліва, пагрозна крыкнуць (на кагосьці). Параўн.: зык, зыкі – сінонім да гук, гукі. Бацька як зыкня на дзяцей, дак аж у шчыльля лезуць. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.). КАЛЕКІ – прыметн., -ая, -ае, -ія. Калека. І ён калекі, і яна калекая, а вось гэдак зышліся й жывуць сабе паціхянько. Шчуч. р., Ражанка. А большы ў йіх зусім калекі. Такого калекаго й даглядаць цяшко. Шчуч. р., Будраўцы. КАЛЕЛКА – наз., р. -і, агульн. р. Чалавек, які вельмі баіцца холаду, мярзляк. Калелка ты. Усяды ты мерзьніш. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). Параўн.: калець, акалелы, калелая бярэ, акалець, скалець. КАМЕНКА – наз., р. -і, жан. р. Брук, забрукаваная каменем вуліца, дарога. Праедзяця метраў дзьвесьця й на камянку паверняця. А па камянцы даедзяця да пяраезду. Асіповічы. КАНЧАРЫК – наз., р. -а, мужч. р. Нож-зломак, нож з адламанаю дзюбкаю. А нашто ў дарогу даваць нож добры? Узяў бы канчарык, і добра было п. Асіп. р., Верайцы. КАПАЧКА – наз., р. -і, жан. р. Назва асобы ад дзеяслова капаць (бульбу), жанчына, якая капае бульбу. Сёлета дарагія (пра наём) капачкі, мусі, будуць. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). КАРАЎКА – наз., р. -і, жан. р. Маленькая і неахайная жанчына. Тая караўка ня вышла? Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). КАРЫСТАНЫ – прыметн. (дзеепрыметнікавага паходжання), -ая, -ае, -ыя. Такі, якім карысталіся, які ўжываўся; такі, які "быў у карыстанні". Такая новянькая й добрая (лодка), мо' яшчэ не карыстаная ні разу. Навагр. р., Міратычы. Прывосьця малоць да нас, у наш млын, толькі што паставілі камінь, яшчэ ні карыстаны зусім. Маладз. р., Сычавічы. КАСАЛАПЕНЬ – наз., р. -я, мужч. р. Нязграбны, непаваротлівы чалавек. Вечна ходзіць як пужала, касалапень той. Рас. р., Бухава. Як паехаў касалапень мой у лес... Тамсама. (М. В.). КАСАПЛЁТКА – наз., р. -і, жан. р. Параўн.: каса і плесці. Стужка ў касе. Касаплётка ды новінькая ў касе! Брасл. р., Купчэлі. (В. П.). КІРМЕЛІК – наз., р. -а, мужч. р. Нож-зломак, нож з адламанаю дзюбкаю. Мама, які мне нош узяць у грыбы? – Вазьмі, на стале ляжыць, кірмелік. Старыя Дарогі, Горкі. (І. Л.). Параўн.: канчарык.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁