КЛАДАЎЯ наз., р. я, ніякі р. Могільнік (параўн. іншыя беларускія назвы: магільнік, могілкі, магілкі, клады). У нас ня могільнік, ніяк, а -кладаўя. А дзе чулі кладаўя? Слаўг. р., Гайшын. КЛЕНЬ Гл. глень, клень. КнягінЬНЯ наз., р. і, жан. р. Дзяўчына, узрост якой такі, што можна аддаваць замуж. У магазіні кохты ёсьць, купі сваёй княгіньні. Рас. р., Бухава. Такой княгіньні й на работу пара и хадзіць, а йіна ўсё сядзіць на бацькавай хрыпціні. Тамсама. (М. В.). (ПАД) КОЛАС. Спосаб рассцілання кулявой саломы, калі ёю крыюць страху. У нас крыюць пат колас і пац стрыхалку. Пат колас - гэта калі сьцелюць каласамі ўніс, а пац стрыхалку (пад стрыхалку) каласамі ўверх. Пац стрыхалку тады каласоў на страсе зусім не відаць. Кар. р., Сіняўская Слабада. КРАСАНЬНЯ - наз., р. -я, ніякі р. Трэба думаць, фанетычна зменена-га курасадня (месца, дзе начуюць куры). Ужо куры ўзляцелі на красаньня. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). КУРБА - наз. ад курыць, р. -ы, жан. р. Параўн.: гульба, касьба, гарад-зьба, малацьба. А што ад гэтай курбы за карысьць? Мядз. р., Купа. Тут бяс курбы ў хаця цёмна. Тамсама. ЛАБЯК - наз., р. -а, мужч. р. Мясціна, дзе кепска расце трава, пашня, звычайна на ўзгорку. Параўн. народныя звароты: гола, як на лобе, пуста, як на лобе. Цэлы дзень каровы на гэтым лабяку. То й галодныя. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). ЛАСКІРКА наз., р. і, жан. р. Падлешчык, гусцёрка. Лепі акуні за плоткі й ласкіркі. У гэтых ласкірках які наедак? Адны костачкі. Леп р.. Ворань. ЛАЎБА - наз. ад лавіць, р. -ы, жан. р. Параўн.: касьба, гульба, мала-цьба, курба (гл.). Нядобрая тут лаўба (рыбы). Мядз. р., Купа. Расейцы скажуць лоўля, а ў нас лаўба. Тамсама. ЛЕТАЎНІК – наз.. р. -у, мужч. р. Распілаваныя і расколатыя дровы, якія сохлі цэлае лета. Добра табе! Ты лётаўнікам у печы паліш. А паспра-буй сырыною! Старыя Дарогі, Горкі. (І. Л.). ЛЕЧЫЦЦА - Лячыцца. Яна лечылася, але што лечыцца, калі гэткая напасьць рак? Барыс. р., Трасцяніца. Можа кап паехала дзе на курорт, каб лечылася й пажыла п. Тамсама. ЛЁЗНАЯ - прыметн. Ласкавая, пяшчотная (пра дзяўчыну, жанчыну). Хранька нікарысная на від, ну дужа лёзная! Рас. р., Бухава. (М. В.). ЛЁТКІ - прыметн., -ая, -ае, -ія. (Параўн.: лёг-к-і, мяк-к-і, пруг-к-і, гнут-к-і, хут-к-і). Такі, які лятае. Кляновая насеньня лёхкая й лёткая, вецер разнося яго далёка. Мін. р., Казекава. Кураняты вывеліся ў кустах, дык дзікія. А каб бачыла, якія лёткія! Навагр. р., Свіцязь. Твой планер ха-рошы, а нялёткі. Маладз. р., Радашкавічы. Лёткі, як матыль. Лях. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

nacnpaбуй, акуті, бачыча, бўй, вёцер, гарадзьба, гачбдныя, гачодныя, гнўт-к-і, дўжа, змененага, зусы, карбвы, карысъць, касъба, качасбу, качасбў, каіасамі, кбстачкі, кбхты, кдлас, клянбвая, курыць.р, кчадаўя, лабякў, лауба, лббе, лбуля, лбўля, лезная, летаунік, леткі, лёпі, лёчылася, лёчыцца, лёчычася, матьічь, мбжа, мдгілкі, наз.,р, наёдак, нядббрая, ніякір, паёхала, плбткі, прўг-к-і, пёчы, расёйцы, рбшы, страсё, сырынбю, сьцёлюцъ, табё, харошы, хўт-к-і, чўлі, ягб, ёсы{ь, ўзляцёлі
35 👁