Чудзін. Ліеткі, як матыль. Ваўкавыскі п. (М. Федароўскі, Люд беларускі, IV, стар. 162). ЛЯСЁНКА - наз., р. -і, жан. р. Гл. артыкул полка, ад слоў "параўн.: полка". Лясёнак тры сена за дзень прынесла. Сл. р., Макарычы. (І. Л.). ЛЯСКА наз., р. і, жан. р. Калок частаколу. Во, вазьмеця, ляска ад плоту. Кар. р., Скрышава. Схапіў ляску ад плоту. Тамсама. ЛЯХА наз., р. і, жан. р. Градка (у гародзе, кветніку). Куры лехі ўсі паскапалі. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). ЛЯШЧОЎКА наз., р. і, жан. р. Дробны лешчык (падлешчык), гусцёрка. Давід-Гарадок. Параўн.: ласкірка. МЕХАНОША - наз., агульн. р. Непаваротлівы, незнаходлівы і няўме-ка. Халімон нічого не ўмеў рабіць, а сястра Тацяна сусім механоша нейка. Глускі р., Клетнае. Гэта значэнне слова механоша не першае, не галоўнае. Першае значэнне, відаць, згубілася, забылася. Механоша можна мерка-ваць той з групы шчодрыкаў (хадзіць каляднымі вечарамі "у шчадрухі"), хто не ўмеў ні спяваць, ні жартаваць, якому заставалася толькі "насіць мех" - тое, што давалі (каўбаса, сала, хлеб, грошы) "шчодрыкам" за песні, жарты, маленькія сцэны. Гл. П. Шэйн, БНП, 1962, стар. 37. МАЛЯЧКУ - прысл., ужываецца ў фразеалагізме чуць што малячку, хоць (хаця) што малячку, значэнне якога чуць што; малячку драбніца, дробная праява, неістотны выпадак, неістотнае, дробязнае. Хаця чуць што малячку, дак ён ужэ й крычыць. Глускі р., Клетнае. Чуць што малячку спамылюся (памылюся), то хоць с хаты сыйдзі. Тамсама. МУРЗАЦЦА - дзеясл. Гл. замурзацца (2), мурзанне (2), замурзанае (2). Так хораша ўзышло сонячка, ўся раніца была харошая, а нешта стала мурзацца, мо ці не на дошч? Глускі р., Макавічы. МУСІ мадальн. слова. Мусіць, мабыць. Мусі ў нядзелю сход будзя. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). МУСЯ. Гл. мусі. Ты, муся, ў горат зьбірайісься? Заслаўе. І я, муся, ў грыбы заўтра схаджу. А што каб зара? Маладз. р., Радашкавічы. МЫЛЯЦЦА - дзеясл., -яюся, -яешся, незаконч. тр. Я вывучыла ўвесь сьціх, але мыляюся. Маладз. р., Поравічы. У яго, братка, ня мыляйся. Ма-ладз. р., Валокі. МЯДЗВЕДНІК наз, р. -а, мужч. р. Утаймавальнік мядзведзя; той, хто выступае з мядзведзем. Ды гэта ш на майім вяку ці аднаго мядзьведзя ўлавілі! Даўней было мядзьведнікаў. Водзіць, паказвая, а яму людзі даюць, xmo грошы, хто скварку. Гродз. р., Белая. Параўн. (нямецк.) der Bärführer. НАВАЖЫЦЬ - дзеясл., -у, -ыш, законч. тр., пераходны. Навязаць (жывёлу на пашы). Трэба б было коней наважыць, а так усю ноч пры йіх. Ашм. р., Гальшаны. (М. П
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

barfŭhrer, iumo, nomd, uimo, а/оі/ь, алё, аіоііь, бўдзя, вазъмёця, вддзіць, вякў, гдрат, грдшы, дзет, замўрзанае, замўрзацца, ляшчоука, лёхіўсі, ліядзьвёдзя, матылъ, меркаваць-той, механдша, моту, мядзвёднік, мядзьвёднікаў, мўрзанне, мўрзацца, мўся, мўсі, нядзёлю, няўмека, нёйка, нёшта, нічдго, паз, прынёсла, сднячка, сусілі, схаджў, схаты, такусю, тохоць, халімдн, хардшая, чудзінлетки, шчадрухг, шчадрўхг, шчддрыкам, шчддрыкаў, ягд, ўзышлд, ўлавілі!даўнёй
38 👁