НАВОТЛЕГ, НАВОДЛЕХ прысл. Наводліў. Сустракаў у шматлікіх вёсках Бабруйшчыны і Случчыны. Параўн.: на одлех (М. Федароўскі, Люд беларускі, І, стар. 23). НАДАЛОНЧЫЦЬ дзеясл, у, ыш, законч. тр., пераходны. Нашыць (на далонь і пальцы рукавіц, пальчатак) кавалачак сукна ці іншай матэрыі (каб даўжэйшы быў век рукавіц, пальчатак). А я як зраблю, дык новыя рукавіцы адразу надалончу, ня носячы. Валожын. НАДЗЬМУЦЬКА наз., р. -а і-і, агульн. р., кплівае, насмешлівае. Той, хто дзьмецца. Такога надзьмуцька браць з намі? Не! А сь цябе ні будзя надзьмуцькі? Ці й ты такая станеш? Дзяржынск. Надуцька. Гл. надзь-муцька. Каму што, а надуцьку губы патаўшчэюць, а больш? А больш нічога. Рэчыца. НАДЧЭКВАЦЬ дзеясл., -а-ю, -а-еш, незаконч. тр., пераходны. Ча-каць (але без трывогі, без спешкі; не рупіць, што той, каго чакаюць, пры-пазніўся). Параўн. (у руск.): поджидать. Мы там ля Йіслачы надчэкваць цябе будзім. Вал. р., Пярэжыры. НАПЯРЭЛУЧ прысл. Напрасткі, проста (прама); напярэсцігі, напярэймы. Параўн.: залучыць, прылучыць, налучыць. Так стараўся, каб ні спазьніцца, дак напярэлуч бёх. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.). НАСЕНКА - наз., р. і, жан. р. 1. Бульба на насенне (звычайна небуй-ная, чыстая, роўная), даспелая на пні канюшына, у т. л. яшчэ не скошаная, якую спеляць на насенне. Кап. р., Русакі. Цэлы тыдзень насенкі выбірала. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.). 2. Бульба, з якой вырас бульбяны куст. На Глушчыне (Клетнае, Барбароў, Баянаў, пас. Янкі Купалы) матка. Як сухая восень, дык насенкі здаровыя будуць. Кап. р., Русакі. (Н. Д.). НАСІЦІЦЦА дзеясл., законч. тр. Стаць сітавым (пра адзенне, ручнік, анучу). Штаны мае на каленях ужо зусім насіціліся. Вал. р., Пярэжыры. Анучы зразу пат пяткай насіцяцца, а тады й пат пальцамі. Тамсама. НАЎЗБОЧ прысл. Збоку (дарогі, пляцоўкі), убок. Скрыняк зь дзесяць яблыкі склалі наўзбоч на дарозя. Ваўкавыск. Наўзбоч ад бок. Параўн.: збочыцца, збочыць. НАХІЛЕННЕ - наз., р. я, ніякі р. Схільнасць. Вучыцца нішто сабе, але ні да чога няма нахіленьня. Як ні ёсьць, а, дзякаваць богу, ў дзясяты перайшоў. У дарозе з Навагрудка на Любчу. НАЧВАЧ - наз., р. -а, мужч. р., ацэначна-неадабральнае. Пузач (пра чалавека), быццам "з начоўкамі" на месцы жывата. Кап кепска жыў, то ня быў бы такі начвач, мусіць усяго ўсякага хапая. Кар. р., Сіняўская Сла-бада. НЕДАЧАКАННЕ наз., р. -я, ніякі р., з адценнем непамяркоўнасці і нядобразычлівасці, пагрозліва. Не дачакаецца (хтосьці ласкі ці прыніжэн-ня). А ён што думая? Чыкая, кап я падала ніц пірад йім. А нідачыканьня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kan, nam, алё, анўчы, болыи, бўдзя, бўдзім, бўдуць, вдсень, вўчыцца, дакнапярэлуч, дарбзя, ддлех, дзёсяць, дўмая, заіўчыць, зббчыцца, зббчыць, здардвыя, зобчыцца, зобчыць, каіёнях, кёпска, маё, мусіцьусягдусякага, мўсіцьусягдўсякага, надалднчу, надзьмўцька, надзьмўцькі, надчэквацъ, надўцька, надўцьку, наз.,р, налўчыць, насщщца, насёнка, насёнкі, нахілёньня, наўзбдч, наўзодч, ндвыя, ндсячы, небуйная, нядобразычлівасцг, нічдга, ніштб, оыццам, падаіа, пае, патаушчэюцъ, прыніжэння, прыпазніўся, прьшучыць, прьшўчыць, сабё, слабада, станет, такого, ужд, цябё, чакаць, чбга
36 👁