нашай хаця дзіўчаты былі. І ў суседзіў былі. Пасядуць, дык ноч, усю ноч сьпіваюць, аж зьнялюбеюць. Барыс. р., Трасцяніца.
ЗНЕЦІЛЬКУ прысл. Знянацку. Сабака зьнецільку як кініцца! Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). Параўн. (таксама з беларускіх гаворак): зьнячэўку, зьнецікі, зьнеціку.
ЗУХАВАЦЬ - дзеясл.,-ую, -уеш, незаконч. тр., непераходны. Фана-бэрыцца, задавацца. Толькі й умееш зухаваць, а як што рабіць, то рук ні маеш. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ЗЫКНУЦЬ - дзеясл., законч. тр., пераходны. Застрашліва, пагрозна крыкнуць (на кагосьці). Параўн.: зык, зыкі сінонім да гук, гукі. Бацька як зыкня на дзяцей, дак аж у шчыльля лезуць. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.).
КАЛЕКІ - прыметн., -ая, -ае, -ія. Калека. І ён калекі, і яна калекая, а вось гэдак зышліся й жывуць сабе паціхянько. Шчуч. р., Ражанка. А большы ў йіх зусім калекі. Такого калёкаго й даглядаць цяшко. Шчуч. р., Будраўцы.
КАЛЕЛКА наз., р. і, агульн. р. Чалавек, які вельмі баіцца холаду, мярзляк. Калелка ты. Усяды ты мерзьніш. Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.). Параўн.: калець, акалелы, калелая бярэ, акалець, скалець.
КАМЕНКА - наз., р. і, жан. р. Брук, забрукаваная каменем вуліца, дарога. Праедзяця метраў дзьвесьця й на камянку паверняця. А па камянцы даедзяця да пяраезду. Асіповічы.
КАНЧАРЫК наз., р. -а, мужч. р. Нож-зломак, нож з адламанаю дзюбкаю. А нашто ў дарогу даваць нож добры? Узяў бы канчарык, і добра было п. Асіп. р., Верайцы.
КАПАЧКА наз. р. і, жан. р. Назва асобы ад дзеяслова капаць (бульбу), жанчына, якая капае бульбу. Сёлета дарагія (пра наём) капачкі, мусі, будуць. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
КАРАЎКА - наз., р. і, жан. р. Маленькая і неахайная жанчына. Тая караўка ня вышла? Сенн. р., Падворыца. (Л. Д.).
КАРЫСТАНЫ прыметн. (дзеепрыметнікавага паходжання), -ая, ае, -ыя. Такі, якім карысталіся, які ўжываўся; такі, які "быў у карыстанні". Такая новянькая й добрая (лодка), мо яшчэ не карыстаная ні разу. Навагр. р., Міратычы. Прывосьця малоць да нас, у наш млын, толькі што паставілі камінь, яшчэ ні карыстаны зусім. Маладз. р., Сычавічы.
КАСАЛАПЕНЬ наз., р. -я, мужч. р. Нязграбны, непаваротлівы ча-лавек. Вечна ходзіць як пужала, касалапень той. Рас. р., Бухава. Як паехаў касалапень мой у лес... Тамсама. (М. В.).
КАСАПЛЁТКА наз., р. -і, жан. р. Параўн.: каса і плесці. Стужка ў касе. Касаплётка ды новінькая ў касе! Брасл. р., Купчэлі. (В. П.).
КІРМЕЛІК - наз., р. -а, мужч. р. Нож-зломак, нож з адламанаю дзю-бкаю. Мама, які мне нош узяць у грыбы? – Вазьмі, на стале ляжыць, кір-мелік. Старыя Дарогі, Горкі. (І. Л.). Параўн.: канчарык
Дадатковыя словы
acin, ажу, акалёлы, акалёць, бацькаяк, бдльшы, будраўцы.t, бўдуць, вёчна, галыданы, галыпаны, гўкі, дардгу, даёдзяця, дзеясл.,-ўю, дзъвёсъця, дзяцёй, жывўць, знещльку, зънялюбеюцъ, зьнёціку, зьнёцікі, зьнёцільку, калёкая, калёкі, калёлая, калёлка, калёць, капацъ, касалапёнъ, касалапёнь, касё, коса, кірмёлік, ляжьщъ, лёзуць, малдць, мёрзьніш, мётраў, мўсі, наштд, ндвянькая, ндвінькаяў, павёрняця, паёхаў, плёсці, праёдзяця, прывдсъця, прьшетн, пяраёзду, пўжала, сабё, сеин.р, скалёць, сталё, сыііваюць, тдлькі, умёеш, усядьі, фанабэрыцца, хаіія, шрзляк, шчянцы, ьарыс, ёлік, ўеш
38 👁