Дыялектны слоўнік (2018). Частка 4. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 27  ▶ 
дыялектнай лексікаграфіі пасля перапынку ў 1930— 1950-я гг. Тры вытскі слоўніка Ф. M. Янкоўскага былі станоўча ацэнены навуковай грамадскасцю не толькі на Беларуси але i далёка за яе межамі. Вось. напрыклад. не публікаванае раней сведчанне цікавасці замежных даследчыкаў да згаданага слоўніка i іншых публікацый аўтара з лістоў тагачаснага бібліятэкара Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане Аляксандра Надсана (копіі іх адшукаў у бібліятэцы i дазволіў выкарыстаць у нашай публікацыі В. А. Шклярык): "Вярнуўшыся з гадавой канферэнцыі Брытанскай універсітэцкай канферэнцыі славістаў. я знайшоў на маім стале пакет з першым выпускам Вашага "Дыялектнага слоўніка". Шчыра дзякую за такі цэнны падарак. Я павінен прызнацца, што мы ўжо тут страцілі надзею дастаць гэтую кнігу' (27 красавіка 1975 г.); "Шчыра дзякуем за такі вартасны падарак. Мы ўпэўнены, што нашы чытачы будуць Вам таксама вельмі ўдзячныя. бо сярод іх Вашы кнігі цешацца вялікай папулярнасцю" (25 верасня 1979 г.) [1]. Аднак пасля выдання ў 1970 г. трэцяга выпуску слоўніка працягу не адбылося. У навуковай грамадскасці склалася ўражанне, што вучоны спыніў далейшую працу ў гэтым кірунку. Архіўныя матэрыялы. адшуканыя намі апошнім часам, сведчаць пра адваротнае: Фёдар Янкоўскі пачынаў падрыхтоўку чацвёртага выпуску "Дыялектнага слоўніка ', але па невядомых прычынах спыніў яе прыкладна, магчыма, у другой палове 1970х гадоў. Доказам працягу працы над слоўнікам з'яўляецца машынапіс пад назвай "Старонкі з "Дыялектнага слоўніка", знойдзены намі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры i мастацтва, дзе захоўваецца навукова-творчая спадчына Ф. M. Янкоўскага [2, арк. 1-591. Адшуканая праца складаецца з кароткай прадмовы аб'ёмам у 1 машынапісную старонку (маецца таксама рукапіс яе на лістках з блакнота) i двух вычытаных i выпраўленых, напэўна, ужо пасля чытання выдавецкім рэдактарам, экзэмпляраў па 29 старонак слоўніка кожны (другі экзэмпляр з-пад капіркі). Прадмова мае загаловак "Пра чарговы, чацвёрты выпуск "Дыялектнага слоўніка". Яна аналагічнага зместу, што i ў папярэдніх трох выпусках слоўніка. У пачатку аўтар указвае на адрозненне прапанаванага збору дыялектнай лексікі ад ранейшых выданняў тым. што "ў гэтай падборцы прыводжу частку тых лексічных дыялектных матэрыялаў, якія сабраў пакрысе ў розных раёнах Беларусі" [2, арк. 1]. Падрыхтаваная публікацыя змяшчае 253 слоўнікавыя артыкулы на літары А-Я. Прынцыпы будовы слоўнікавага артыкула тыя ж, што i ў папярэдніх выданнях. Сапраўды, тут надежным чынам прадстаўлена лексіка з розных рэгіёнаў Беларусі i пададзены прозвішчы асоб, якія паведамілі Ф. M. Янкоўскаму канкрэтную лексічную адзінку, за што аўтар выказвае ім у прадмове шчырую падзяку. Машынапіс уважліва вычытаны, праўкі пераважна надрукаваны на машынцы i акуратна ўклеены ў тэкст слоўніка. Некалькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёмам, зяўляецца
20 👁
 ◀  / 27  ▶