Павел Міхайлаў
3 ЛЕКСІКАГРАФІЧНАЙ СПАДЧЫНЫ
Ф. M. ЯНКОЎСКАГА
Кола навуковых даследаванняў прафесара Фёдара Янкоўскага шырокае i разнастайнае. Ён вызначыўся адметнымі публікацыямі ў многіх галінах беларускай лінгвістыкі, у тым ліку i ў дыялектнай лексікаграфіі, якой надаваў выключна важнае значэнне з першых крокаў сваёй даследчыцкай дзейнасці. Вучоны ў сваім выступленні на навуковай канферэнцыі Мінскага педінстытута імя А. M. Горкага (1-2 лютага 1961 г.) адзначаў, што "складанне дыялектных слоўнікаў - неадкладная i вялікая задача бліжэйшых 10-12 год, задача дзяржаўная, нацыянальная. Асаблівае значэнне дыялекталагічных фактаў з паўднёвай i паўднёва-заходняй часткі Беларусі ў сувязі з праблемай агульнаславянскай мовы-асновы i радзімы славян". На яго думку, менавіта вышэйшая школа мае добры патэнцыял для такой працы, таму прапанаваў выкладчыкам асаблівую ўвагу надаваць "курсавым работам студэнтаў стацыянарнага i завочнага адцзяленняў педінстытута i ў прыватнасці - тэмам, звязаным ca збіраннем, сістэматызацыяй i вывучэннем дыялектнай лексікі. Шырока практыкаваць тэмы: "Лексіка роднай вёскі", "Лексіка вёскі", "Сінанімія ў народных гаворках", "Шматзначнасць слова ў народнай мове" i інш.' Фёдар Янкоўскі лічыў, што "выкарыстанне матэрыялаў, сабраных не толькі членамі кафедры, a i настаўнікамі, студэнтамі, абумоўлена патрэбаю ў выхаванні, вырошчванні кадраў — спецыялістаў-лексікографаў. У далейшым гэта варта ўсямерна пашыраць". Паколькі значныя дасягненні ў савецкі час у галіне дыялектнай лексікаграфіі належалі рускім даследчыкам, то вучоны лічыў неабходным "наладзіць цесную сувязь i ўзаемны абмен з лексікографамі Ленінграда (тт. Ларын Б. A., Філін Ф. П.) i Масквы (Acaвецкі А. A., Высоцкі C. C.)" [3, арк. 1-2]. Як цяпер вядома, "Дыялектны слоўнік" Фёдара Янкоўскага i метадычны дапаможнік для практычных заняткаў па беларускай дыялекталогіі "Гаворкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Беларускай ССР" Taццяны Сцяшковіч, у якім быў змешчаны слоўнік аб'ёмам больш за 1000 артыкулаў, сталі ў 1959 г. першымі дыялектаграфічнымі выданнямі пасляваеннага часу, з яісіх фактычна пачалося аднаўленне беларускай
Дадатковыя словы
абёмам
25 👁