слоўнікавых артыкулаў зняты і заклеены зверху палоскай чыстай паперы. Такі звышакуратны спосаб падрыхтоўкі машынапісу да набору, пры якім максімальна забараняліся любыя праўкі ад рукі (нават прапушчаныя коска або кропка ўклейваліся на сваім месцы), быў прыняты ў той час, як нам вядома, у акадэмічным выдавецтве "Навука і тэхніка", што, натуральна, паскарала ручны набор тэксту ў тыпаграфіі і яго якасць. Акрамя таго, унізе старонак машынапіс мае нумарацыю ад 69 да 98 старонкі, што ўка-звае на калектыўную працу (верагодна зборнік), куды і рыхтаваўся ру-капіс. Можна выказаць здагадку, што гэтую падборку лексікі меркавалася надрукаваць ў адным з дыялекталагічных зборнікаў, якія актыўна пачалі выдавацца з 1975 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР". Аднак чамусьці рукапіс некім (аўтарам, навуковым або выда-вецкім рэдактарам, кімсьці яшчэ?) быў зняты са зборніка. Не выключана, што прычынай маглі стаць навуковыя рознагалоссі паміж Ф. М. Ян-коўскім і акадэмічнымі навукоўцамі па некаторых тэарэтычных пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы, якія якраз у гэты час актыўна дыскутаваліся нават у перыядычным друку [5]. Акрамя гэтага, збераглася і картатэка, складзеная прафесарам Ф. М. Янкоўскім, для чацвёртага выпуску "Дыялектнага слоўніка" [4]. Яна налічвае каля 950 картак, розных па фармаце і змесце. Цалкам апрацаваныя і размешчаныя строга ў алфавітным парадку толькі карткі, выкарыстаныя для апісанай падборкі. Астатнія карткі запісы лексікі з роднай вёскі Клетнае Глускага раёна і іншых вёсак Беларусі, занатаваныя словы шматлікіх карэспандэнтаў з розных куткоў нашай краіны, выпіскі з фальклорных і мастацкіх твораў (найчасцей Янкі Брыля), са слоўнікаў іг. д. У большасці выпадкаў на картках з в. Клетнае пазначаны толькі дыялектныя словы без семантычнай характарыстыкі і ілюстрацыйных прыкладаў, на многіх з іх змешчана па некалькі слоў (на асобных да дзесяці і нават больш). Гэта тыповая для навукоўцаў картатэка дыялект-най лексікі па роднай гаворцы, у якой на любой паперцы, што аказалася пад рукой, хуценька занатоўваецца для памяці тое ці іншае ўспомненае слоўца, а канчатковая апрацоўка яго ажыццяўляецца пазней. На жаль, без аўтара запісу і носьбіта гаворкі перастварыць такую картатэку ў паўнацэнны слоўнік практычна немагчыма. Тым не менш яна, безумоўна, уяўляе несумненную цікавасць для навукоўцаў і можа быць запатрабавана пры лексікалагічных даследаваннях гаворак, вывучэнні тэарэтычных пы-танняў дыялектнай лексікаграфіі. Пры падрыхтоўцы машынапісу да друку цалкам захаваны аўтарскі тэкст. Да слоў бедніцца, больніца, вінны², выцягаць, грыбовік, мыляцца, (1977), " "З народнага слоўніка" (1975), "Народнае слова" (1976), "Народная лексіка" Жывое слова" (1978), "Народная словатворчасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
55 👁