кароўка. Пірад вялікадням і мая зарве. Зарываць — незак. тр. Летась наша (карова) зарывала на два месяцы, а гэтую зіму на больш. Мін. р., Угляны.
ЗАХОДАЦЦА — дзеясл., -аюся, -аешся, законч. тр. Стаміцца, змучыцца. Дайця касу, — я сам. Бо вы ўжо зусім заходаліся. Леп. р., Вашкава.
ЗАЦУКРЭЦЬ — дзеясл., -эе, законч. тр., непераходны. Зацукравацца (пра мёд). Мёт хутка цукрэя. Наліла б мёду, але зацукрэў зусім. Шчуч. р., Будраўцы.
ЗБАДЗЯЦЬ — дзеясл., -яеш, -яе, законч. тр., пераходны. Гл. бадзяць. Толькі купіла новаю шапку й ужо збадзяў. Рас. р., Бухава. (М. В.).
ЗБОЧЫЦЦА — дзеясл., -уся, -ышся, незаконч. тр. Звярнуць на бок (убок), сысці набок (убок). Крыху збочся, так недобро: хто ехаць будзя, то як аб'едзя? Гродз. р., Канчаткі.
ЗБОЧЫЦЬ — дзеясл., -у, -ыш, законч. тр., непераходны. 1. Сысці, з'ехаць на бок, на абочыну. А вы зьйецьця на бок, сюды во збоцьця. У дарозе з Гродні на Свіслач. На такой вуской размінуцца цяшко, каб там дзе ўнізя збочыў ці той, ці гэты. Баран. р., Сталавічы. 2. Пераносн. Сысці з намечанага шляху, памыліцца. Хай бы вучыўся, ды каб не збочыў як: малады, розуму мало, ешчэ падвучыць хто, то й беды будзя. Ваўкавыск.
ЗВОЙ — наз., р. -я, мужч. р. Сувой ("Беларуска-рускі слоўнік", 1962). А ў мяне 'шчэ мамінага палатна два звойі. Я й не рэжу, хай будзя, — маміная ш! Рэчыца. Адзін звойчык. Тамсама.
ЗГРЫБЕЛЫ — дзеепрыметнік, -ая, -ае, -ыя. 1. Састарэлы, нявартасны, як стары грыб. Ці той згрыбелай хаты шкадуяця? Стоўбцы. Гэткіх згрыбелых (бёрнаў) я й на дровы ні буду браць. Маладзечна. 2. Зніжальнае, неспагадлівае (пра чалавека), пераноснае. Такі ўжо згрыбелы, а яшчэ камандуяцца. Яшчэ тут старую моду паганяя. Стоўбцы.
ЗБЭРСАЦЬ — дзеясл., -аю, -аеш, законч. тр., пераходны. 1. Зблытаць. Усё ніткі мае збэрсала. Кросны збэрсаныя, што й сам чорт ні разьбярэ. 2. Разгрэбці, разбурыць (граду). Куры грады вельмі збэрсалі. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
ЗДОЎЖЫЦЦА — дзеяс., законч. тр. Параўн. (у руск. раўназначнае: стянуться, стянулось). Здоўжыцца — здацца доўгім (пра час). Улетку месяц дома ні была. Дык вельмі здоўжылася. Навагр. р., Свіцязь.
ЗІМНА — прысл. Холадна. Натта ў рукі зімна. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ЗІМОЎЛЯ — наз., р. -і, жан. р. Параўн.: у рускай мове літаральна зімовка. Зімоўля — ад дзеяслова зімаваць. Цяшкая будзя зімоўля: сена адна крыха, не вельмі накупляясься. Рэчыца.
ЗНЕЛЮБЕЦЬ — дзеясл., -ею, -ееш, законч. тр., непераходны. Знелюбела (штосьці) — любае, прыемнае перастала быць любым. Бывала й у
88 👁