ДАЎНА – прысл. Даўно. А ці даўна прыехалі? Леп. р., Ушач. Мы ўжо даўна сядзім, а нікога ня было тут. Барыс. р., Трасцяніца.
ДАХАТКІ – прысл., з дзіцячае лексікі, як форма суб'ектыўнай ацэнкі ад дахаты. Чаго ты ходзіш па вуліцы? Хадзі да хаткі. Мядз. р., Купа. Параўн.: дадому (ад "дому"). Глускі р., пас. Янкі Купалы.
ДАЯДЛЫ – прымет. Дакучлівы. Даядлыя дзяўчына, нідзе табе праходу ні дасьць. Леп. р., Арэхаўна. (К. П.).
ДУПЛЯК – наз., р. -а, мужч. р., ацэначна-зніжальнае; ад дупло (дупле). На выгляд мажны, а без сілы, нядужы, нямоцны (пра чалавека). Толькі на пагляд здаровы, а дупляк, – німа сілы. Ст. Бабруйск.
ЖАВІНА – наз., р. -ы, жан. р., жавіна – жавіны. Ажыны (ягады). Мсціслаў.
ЗАВЯДЗЁНКА – наз., р. -і, жан. р. Звычка, звычай. У яго такая завядзёнка: перш хлеба зьесьці, а тады хоць чаго. Светл. р., Кіцін. (Еф. Б.).
ЗАГАЛЬНА – якаснае прыслоўе; выш. ступ. загальней. Заядла, драпежна, заложна (працаваць). Гл. загальны.
ЗАГАЛЬНЫ – якасны прыметн., -ая, -ае, -ыя. Заядлы, заложны, драпежны (у працы; пра чалавека). Вельмі ён загальны ў працы. Калі возьмяцца, то вельмі загальна робіць. Вал. р., Пярэжыры.
ЗАГРУБЕЦЬ – дзеясл., -ю, -еш, непераходны, законч. тр. Стаць цяжарнаю, зацяжарыць. Маня ш, кажуць, зноў загрубела. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
ЗАКЛАДЗІНЫ – наз., адз. не мае. Пачатак будоўлі, заснаванне будоўлі. Сёньня ў Антося закладзіны, – гарэлка трэба. Кап. р., Русакі. (Н. Д.).
ЗАМІЖ – прыназ., з родным. За, замест. У таго Дзяніса, што прадае сучку заміж ліса. Бяр. р., Лысуха.
ЗАМУРЗАНАЕ – прыметн. (дзеепрыметнік). 1. Замурзанае (дзіця). 2. Воблачнасць, нячыстае (ад воблакаў) неба. Ці ехаць? Ні ехаць? Неба неяк замурзанае, мусіць на дож. Глускі р., Клетнае.
ЗАМУРЗАЦЦА – дзеясл., І спр., законч. тр. 1. Замурзацца. 2. Зацягнуцца воблакамі (пра неба). Касілі – як дым надвор'е. А толькі зьбіраямся разьбіць пракосы, а небо замурзалася. Глускі р., Клетнае. Гл. мурзатае (2), замурзанае (2), мурзацца (2).
ЗАРВАЦЬ¹ (ЗАРВЕ, ЗАРВАЛА) – дзеясл., І спр., законч. тр., непераходны, безасабовы. Пазбавіцца, страціць мову, змоўкнуць, з адценнем непашаны, у кленічы. Чаго маўчыце ўсё? Ці вам зарвало? Хай йім зарве, што яны так кажуць. Глускі р., Клетнае. Усю раніцу крычыць і крычыць! І ні зарве ёй! Тамсама.
ЗАРВАЦЬ² (ЗАРВАЛА, ЗАРВЕ) – дзеясл., І спр., законч. тр., непераходны. Запусціцца, перастаць даіцца, даваць малако (пра карову). У нашай фермя ўсё каровы пазарывалі, бярыця ў мяне малако, пакуль дойіцца
152 👁