ростала пасля вайны хлопцаў! І ўсё падгалістыя, лоўкія хлопцы. А крый божа вайна!.. Глускі р., Клетнае.
ГАЛАВАЧ – наз., р. -а, мужч. р. Назва рыбы Leuciseuscephalus. Кап. р., Свінка. Гл. глень, клень.
ГАЛЕНЬ – наз., р. -я, мужч. р. Зношаны (змецены) венік. Вазьмі галень, падмяці загнет. Сен. р., Падворыца. (Л. Д.). Параўн. (у гаворках): гальнік, раскач, разгач, разкаль, разгаль.
ГАЛУЗА – наз., р. -ы, жан. р. Сухая галіна. Вунь колькі галус назьбіралі дзеці ў садзя. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ГАЛЬНІК – наз., р. -а, мужч. р. Зношаны венік, у якога лісце і тонкія кончыкі галінак сцёрліся, агаліліся. Параўн.: гальлё, голы. Параўн.: разкач (разгач) і дзяркач. Глускі р., Клетнае. А ты ж бы гольнік гэты ў печ укінула! Навошта валяйіцца? Чэрыкаў.
ГАРАДЗЕННІК – наз., р. -а, мужч. р. Той, хто гародзіць плот. Трэба ў вашага Яські папрасіць двух мушчын, двух гарадзеньнікаў. Самі (школьнікі) ўзяліся, але ш дзе бачылі? Якія зь іх гарадзеньнікі! Мядз. р., Купа.
ГЛЕНЬ і КЛЕНЬ – наз., р. -я, мужч. р. Назва рыбы галавень, Leuciseuscephalus. Кар. р., вв. Бярозавец, Крынкі, Сіняўская Слабада. Гл. галавач.
ГРУБАЯ – прымет. Цяжарная (жанчына). Зося Васілёва ўжо грубая ходзя. Ашм. р., Гальшаны. (М. П.).
ГРЫБОВІК – наз., р. -а, мужч. р. Толя – добры грыбовік. Ці хто назьбірая, а ён, як толькі пачнуць расьці, то кожнянькі рас прынясе баравікоў. Навагр. р., Свіцязь. Дзеці мае вычыталі, што Колас вельмі ж грыбовік быў. Глускі р., пас. Янкі Купалы. Рыбу то як рыбу, а грыбоў назьбірая больш за ўсіх, такі грыбовік ён. Навагр. р., Любча.
ГУК – наз., р. гука, мужч. р. Кныр. Мін. р., Угляны.
ГУК – наз., р. гука, мужч. р. Галіна, што адыходзіць ад ствала (дрэва). Мін. р., Угляны.
ГЛУШНЯ – наз., р. -і, агульн. р., з адценнем абразы. Глухі (ая). Гукала, гукала, крычала, крычала. Дык хіба тая глушня пачуя? Мін. р., Астрашыцкі Гарадок.
ДАМОЎНІК – наз., р. -а, мужч. р. Мужчына, які не ходзіць на працу, а вартуе дом, даглядае дом, гаспадарку. Рабіць дык ужо наш бацька ні зможа, а во за дамоўніка. Навагр. р., Любча.
ДАМОЎНІЦА – наз., р. -ы, жан. р. Жанчына (дзяўчына, маладзіца, бабуля), на руках якой дом, гаспадарка; гаспадыня. Я была самая большая (у сям'і). Хто ж за дамоўніцу? Я й за дамоўніцу. Як кажаце? Пытаяцясё, хто дамоўніца? Ну, дома ўсё на мне. Гаспадарка на майіх руках. Я была за дамоўніцу. Кар. р., Палужжа.
ДАРЫ – наз., р. -оў, адз. не мае. Мясціна ў лесе, дзе вельмі растуць ягады. Брасл. р., Купчэлі. (В. П.).
94 👁