БОЛІНКАВА ДАРОГА. Дарога. Малое Сяло Шчуч.
БОЛНА ж. Яма. Казары Іўеў.
БОЛТУП м. Рэчка (каля в.Болтуп). Ашм.
БОЛТУПСКАЯ ДАРОГА. Дарога (да в.Болтуп). Ашм.
БОЛТУПСКІ БРОД. Брод (каля вёскі Болтуп). Болтуп Ашм.
БОЛЫ мн. Сенажаць (на месцы былога балота). Капцёўка Гродз.
БОЛЫШАВА ПАЛЯНКА. Поле. Заполле Маст.
БОЛЬКАВА ДАРОЖКА. Сцежка. Кальчуны Ашм.
БОЛЬКАВА ПАСІКА. Лес. Кальчуны Ашм.
БОЛЬЦІН АБРЫЎ. Абрыў. Міжэрычы Зэльв.
БОЛЮКАВА СЕНАЖАЦЬ. Сенажаць (належала Болюку). Нястанішкі Смарг.
БОМБА ж. Вадаём і луг (тут у час вайны выбухнула авіябомба). Вярхполле Гродз.; Луг. Забагонне Зэльв.
БОМБАВЫЯ ЯМЫ. Паляна ў лесе (ад разрыву бомбаў засталіся варонкі). Княжаводцы, Лунна, Пладовая Маст.
БОМБАЎ СКЛАД. Частка лесу (пасля вайны засталіся бомбы). Княжаводцы, Пладовая Маст.
БОМБІН ПЕРАЕЗД. Пераезд (праз чыгунку, дзе ў час вайны разарвалася бомба). Заборцы Лід.
БОНДА ж. Луг. Ладзенікі Навагр.
БОНДАРАВА ДАЛІНА. Сенажаць (належала Бондару). Аўсяніца Шчуч.
БОНДАРАВА м. Урочышча. Клепачы Зэльв.
БОНДАРАВА ПАСЕКА. Пасека (належала Бондару). Азарычы Слонім.
БОНДАРАВА СЕНАЖАЦЬ. Сенажаць (належала Бондару). Чэневічы Іўеў.
БОНДАРАЎКА ж. Сенажаць (на месцы жытла Бондара). Дашкаўцы Маст.
БОНДАРЫХА ж. Лес. Малыя Масушыны, Церахавічы Свісл.; Поле. Церахавічы, Каліноўская Свісл., Вайкалы Шчуч.
БОНЕВЫ БЯРОЗЫ. Бярозы (каля хаты Боні). Круні Смарг.
БОР м. Балота. Мілашэвічы Слонім.; Лес. Косічы, Купіск Навагр., Бялымшчына, Расальшчына, Трабы Іўеў., Свайгіні Смарг., Агульс Шчуч., Гінэлі Воран., Казіміраўка Гродз., Горныя Самуйлавічы Маст.; Хутар (каля лесу). Замасцяны Шчуч.; Паша (на месцы бору). Мастаўляны Лід.
БОРАК м. Невялікі лясок. Рацічы Гродз.
БОРАХАЎ САД. Сад (належаў Бораху). Слаўчыненты Смарг.
БОРАЦКІЯ БАЛОТЫ. Балота. Боркі Маст.
78 👁