БОРКІ мн. Поле (на месцы бору). Коматава Гродз., Косічы Навагр., Дашкаўцы Маст.; Лес. Дашкаўцы Маст., Зарыца Гродз., Зубаўшчына Ваўк., Баяры Слонім., Кальчуны Ашм., Любча Навагр.; Частка лесу. Бабічы Шчуч., Гнесічы Навагр.
БОРТАЧКА ж. Частка лесу. Ліпнікі Шчуч.
БОРУХАВА ГАРА. Пагорак. Дарані Свісл.
БОРЦЕЎКА ж. Поле. Клепачы Зэльв.
БОРЦІ мн. Частка лесу. Гнаінскія Дзятл., Сурвілішкі Іўеў.
БОРЦЬ ж. Дрэва. Вярэйкі Ваўк.; Поле. Стукалы Маст.
БОРЫШКІ мн. Вялікі бор. Чаркасы Ашм.
БОСАГА УЗГОРАК. Пагорак. Кемейшы Воран.
БОСЕЎ ВЫГАН. Частка лесу. Старадворцы Шчуч.
БОСНІКІ мн. Лес. Старая Дубавая Гродз.
БОЎТАЎ ХУТАР. Урочышча (былы хутар Боўта). Эймінаўцы Бераст.
БОЎТРЫК м. Хутар. Сабаляны Гродз.
БОХАН м. Балота (формай падобнае на круглы бохан хлеба) Занкі Свісл.; Пагорак. Бершты, Лозкі Шчуч.; Поле. Харціца Маст., Церахавічы Свісл.
БОХВІЦАВЫ МОГІЛКІ. Пагорак (былыя могілкі). Падароск Ваўк.
БОЧКАЎНІШКІ мн. Лес. Клінчаны Гродз.
БОЧКАЎСКІ ЛЕС. Лес. Гагарына Навагр.
БОЧКІ мн. Поле. Ганчары Маст.
БРАВАРНЫ МОСТ. Мост (побач быў бровар). Сурвілішкі Іўеў.
БРАВІНСКАЯ ГАРА. Пагорак. Гудзяняты Ашм.
БРАВІЧЭЎСКА МЯЖА. Мяжа (адмяжоўвала поле Бравічэўскага). Бязводна Зэльв.
БРАВІЧЭЎСКІ МЛЫН. Млын (належаў Бравічэўскаму). Шыйкі Зэльв.
БРАДАВАЯ ГАРА. Пагорак. Воўпа Ваўк.
БРАДНОЕ ПОЛЕ. Поле (каля броду). Дакудава Лід.
БРАДОК м. Балота. Лукшаны Ашм.; Рэчка. Малыя Азёркі Маст., Дубароўшчына Дзятл.; Лес. Бердаўка Навагр.
БРАДОЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога. Падваранцы Іўеў.
БРАДЫ мн. Кустоўе (на балоце). Баяры Воран.; Паша. Воўпа Ваўк.; Поле. Рудня Свісл.; Лес. Замасцяны Шчуч.; Частка р. Лаша (тут ёсць брод). Рымдзюны Астр.
БРАЗОЎСКІ ЛЕС. Лес. Сушышкі Воран.
БРАКАВА н. Лес. Багатырэвічы Маст., Свіслач Гродз.
БРАКАЎСКІ ЛЕС. Лес. Сухая Даліна Гродз.
БРАМА ж. Дарога. Пладовая Маст.
БРАМІШЧА. Поле. Гута Дзятл.
85 👁