Старонка 43
◀ / 349 ▶
БЛЮШКА ж. Рака. Слабада, Купіск Навагр. БЛЯБЛЯВА н. Лес. Лугамавічы Іўеў. БЛЯЧАКА ПОЛЕ. Поле. Дзямянаўцы Дзятл. БЛЯШАНЫ ДВОР. Двор (рабілі бляшанкі). Калеснікаўшчына Ашм. БЛЯШКА ж. Пагорак. Навасёлкі Слонім. БОБНЫ РОЙСТ. Частка лесу. Талькунцы Воран. БОБРЫКАВА СЕНАЖАЦЬ. Сенажаць (належала Бобрыку). Дзямянаўцы Дзятл. БОБЧЫНА ПЛЯЖА. Пляж. Заполле Навагр. БОБЮША ШЫЯ. Частка сенажаці (належала Бобюшу). Будраўцы Шчуч. БОГАВІШЧА н. Поле. Дзітрыкі Лід. БОГАЎ БОР. Лес. Дакудава Лід. БОГДАНКА ж. Крыніца. Заборцы Лід. БОДЗЕЎШЧЫНА ж. Лес. Вердамічы Свісл. БОЖЫ СЛЯДОК. Лес. Мураваная Ашмянка Ашм. БОЙДАЦКА ДАРОГА. Дарога (да вёскі Бойдаты). Цярэшкі Ваўк. БОЙНАЯ РЭЧКА (САЎЧЫНА КАНАВА). Канава. Шчорсы Навагр. БОК м. Лес. Петрашоўцы Ваўк. БОЛАТКА н. Балота. Макары Маст. БОЛАХАВА н. Поле. Рагозніца Маст. БОЛБАТ м. Ручай. Калінаўка Зэльв. БОЛБАТАВА ПОЛЕ. Поле (належала Болбату). Майсеевічы Ваўк. БОЛБАТАЎ ЛЕС. Лес (лесніком працаваў Болбат). Студзенікі Свісл. БОЛБАТАЎШЧЫНА ж. Поле (былы хутар Болбата). Дабраволя Свісл. БОЛДУЦЕЎ ВЫГАН. Выган (каля хаты Болдуця). Чапаеўка Шчуч. БОЛДУЦЕЎ САД. Сад (належыць Болдуцю). Чапаеўка Шчуч. БОЛЕСЕВА КЛАДКА. Кладка (насупраць хаты Болеся). Асіпаўцы Воран. БОЛЕСЕВА КРУШНЯ. Крушня (побач з жытлом Болеся). Кладнікі Іўеў. БОЛЕСЕВА ПОЛЕ. Поле (ранейшы луг, належаў Болесю). Шылавічы Ваўк. БОЛЕСЕВА РЭЧКА. Частка рэчкі (побач з жытлом Болеся). Кладнікі Іўеў. БОЛЕСЕЎ ЛЕС. Ельнік (тут была хата Болеся). Малое Сяло Шчуч. БОЛЕСЕЎ НАСЫП. Пагорак (на былым полі Болеся). Красная Шчуч. БОЛЕСЕЎ ПЛЯЦ. Урочышча (былая сядзіба Болеся). Вайкалы Шчуч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 349 ▶