АЛЬШЫНКА ж. Балота (растуць вольхі). Асіпаўцы, Зарачаны Воран.; Луг. Чэхі Астр.
АЛЬШЫННІК м. Лес (растуць вольхі). Лапухова Слонім., Казіміраўка Гродз.
АЛЬШЭЎНІК. Кустоўе. Казлоўшчына Ашм., Сенцяняты Смарг.
АЛЬЯШАВА ДЗЯЛЯНКА. Урочышча (тут жыў Альяш). Шундры Слонім.
АЛЮШАВА КРУЧА. Урочышча. Бязводна Зэльв.
АЛЮШЫНКА ж. Частка ракі Нёман (берагі густа зарослыя чаротам). Багатырэвічы Маст.
АЛЯБКА ж. Рэчка. Аляны Ашм.
АЛЯКСАНДРАВА БЯРОЗА. Адзінокая бяроза (каля хаты Аляксандра). Раманавічы Шчуч.
АЛЯКСАНДРАВА н. Лес (каля вёскі Аляксандраўка). Духаўляны Ваўк.
АЛЯКСАНДРАЎСКІ ЛЕС. Лес (належаў Аляксандраўскаму). Рудня Свісл.
АЛЯКСАНДРЫКАВА ГАРА. Пагорак. Сямкова Навагр.
АЛЯКСЕЕВА ГОРКА. Пагорак (побач з полем Аляксея). Чапаеўка Шчуч.
АЛЯКСЕЙЧЫ САД. Сад (былая сядзіба Аляксейкі). Задвор'е Зэльв.
АЛЯКСУЦІНА ПОЛЕ. Поле (належала Аляксуце). Дубна Маст.
АЛЯКСЯК м. Скрыжаванне дарог (каля былой хаты Алексяка). Ханчыцы Свісл.
АЛЯНДАРНЯ ж. Поле. Чэхі Астр.
АЛЯНДЭРНЯ (ГАЛЯНДЭРНЯ) ж. Лес. Купіск Навагр.
АЛЯНОЎСКІ (АЛЯНСКІ) ЛЕС н. Лес (каля вёскі Аляны). Ашм., Беняконі Воран., Ябравічы Смарг.
АЛЯНЦЭВІЧА САЖАЛКА. Сажалка (належала Алянцэвічу). Анжадава Ашм.
АЛЯСІНА ПОЛЕ. Поле. Ханявічы Свісл.
АЛЯШКЕВІЧЫ мн. Урочышча (шэраг пагоркаў). Куцавічы Ашм.
АМАРЫКАНТАЎ САД. Сад (належаў Амарыканту). Моцькаўцы Ваўк.
АМАРЫКАНЦАВА СЦЕНКА. Дарога (каля хаты Амарыканца). Ханявічы Свісл.
АМАРЫКАНЦІШЫНА ДАРОГА. Дарога (каля хаты Амарыканціхі). Круні Смарг.
АМБА ж. Яма. Мілашэвічы Слонім.
АМБАРНАЯ ВУЛІЦА. Вуліца (праходзіць каля амбара). Прырэчча Слонім.
78 👁