Старонка 18
◀ / 349 ▶
АМБАРНАЯ ДАРОГА. Дарога (вядзе да калгаснага амбара). Паўлава Слонім. АМБРАЖЭВІЧАЎ ПОЛЕ. Поле. Погіры Ашм. АМБРОСАВЫ КЛЁНЫ. Клёны (каля хаты Амброса). Круні Смарг. АМБРУШКЕВІЧА САЖАЛКА. Сажалка (каля хаты Амбрушкевіча). Вішнеўка Зэльв. АМБРУШКЕВІЧАВЫ СТАВЫ. Ставы (для лоўлі рыбы, іх змайстраваў Амбрушкевіч). Вішнеўка Зэльв. АМБРУШКЕВІЧАЎ КАМЕНЬ. Камень (каля хаты Амбрушкевіча). Дарані Свісл. АМБРУШКЕВІЧАЎ ЛУГ. Луг (каля хаты Амбрушкевіча). Вішнеўка Зэльв. АМЕЛЬКАВА БАЛОТА. Сенажаць (каля хаты Амелькі). Багудзенка Навагр. АМЕЛЬКІНА ЯМА. Сховішча для бульбы (яма) (захоўвала бульбу Амелька). Сямейкі Лід. АМЕРЫКАНСКАЕ ГАРАДЗІШЧА. Урочышча (былая сядзіба Амерыканца). Шапанавічы Ашм. АМЕРЫКАНСКІ ЛЕС. Лес (каля хаты Амерыканца, чалавека, які пэўны час жыў у Амерыцы). Кватары Бераст. АМЕРЫНА ж. Лес. Яцкуны Астр. АМІЛЬЯНАЎ КАМЕНЬ. Валун (на надзеле Амільяна). Пасуцічы Зэльв. АМШАНКА ж. Сажалка. Пагародна Воран. АМШЭРАК м. Лес. Баяры Слонім. АМШЭЧАК м. Лес (парослы мохам). Кальчуны Ашм. АМЭЛЬЧЫНО н. Поле. Высацк Слонім. АМЭРЫКА ж. Лес. Яцкуны Астр. АМЯЛЬНІК м. Лес. Церахавічы, Каліноўская Свісл., Мілашэвічы Слонім. АМЯЛЬЯНАВЫ БУГОР. Пагорак (тут стаяў маяк, збудаваны Амяльянам). Бабічы Шчуч. АМЯЛЬЯНАЎ АГАРОД. Агарод (каля хаты Амяльяна). Куклічы Свісл. АМЯЛЬЯНЧЫКАЎ МАЯК. Маяк (каля хаты Амяльянчыка). Раманавічы Шчуч. АМЯЛЯНАЎСКІ ЛЕС. Лес (належаў Амяляну). Каліноўская Свісл. АНАРАЦКІЯ ГРУДЭ. Лес. Малькавічы Маст. АНАЦКАВА ПРОРВА. Возера (каля в.Анацкі). Дакудава Лід. АНГАРЫЖАК ж. Поле. Парэчча Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 349 ▶