Старонка 16
◀ / 349 ▶
АЛЬКОЎСКАГА ЗАРАСНІК. Кустоўе (каля былой хаты Алькоўскага). Шлавенцы Воран. АЛЬСЫ. Сенажаць. Заполле Маст. АЛЬТАНА (АЛЬТАНКА) ж. Сажалка. Пагародна Воран. АЛЬФРЭДАЎ ХУТАР. Урочышча (былы хутар Альфрэда). Галімшчына Іўеў. АЛЬФУКОЎСКІ ХМЫЗНЯК. Кустоўе. Чаплічы Лід. АЛЬХА ж. Балота (тут раслі вольхі). Пладовая Маст. АЛЬХАВЕЦ м. Поле (каля балота, дзе растуць вольхі). Пладовая Маст. АЛЬХОВАЕ БАЛОТА. Балота (растуць вольхі). Свайгіні Смарг. АЛЬХОВЫ ЛЕС. Лес. Княжаводцы Маст. АЛЬХОВЫЯ ДАЛІНЫ. Урочышча. Эймінаўцы Бераст. АЛЬХОЎКА ж. Сенажаць. Шчорсы Навагр.; Ручай. Навіны Навагр.; Рака. Студзенікі Свісл.; Сенажаць (каля хутара Альхоўка). Біцяняты Смарг.; Ручай. Навіны Навагр.; Луг. Эймінаўцы Бераст.; Балота. Нараты Смарг.; Лес. Купіск Навагр.; Пагорак (расце вольха). Чухны Ашм. АЛЬХОЎНІК м. Кустоўе. Прудзяны Шчуч. АЛЬХОЎШЧЫНА ж. Балота (растуць вольхі). Гальшаны Ашм. АЛЬШАНІЦА ж. Частка лесу (растуць вольхі). Студзенікі Свісл. АЛЬШАНКА ж. Ручай. Навасёлкі, Мілашэвічы Слонім., Малая Альшанка, Вялікая Альшанка Гродз.; Частка рэчкі. (па берагах растуць вольхі). Амбілеўцы, Чапаеўка Шчуч.; Лес. Дзевяткаўцы Шчуч. АЛЬШАНСКАЯ ДАРОГА. Дарога (да вёскі Гальшаны). Ашм. АЛЬШАНЦЫ мн. Лес (растуць вольхі). Рудня Свісл. АЛЬШНЯК м. Лес (растуць вольхі). Руднішкі Астр. АЛЬШОЎНІК м. Балота (зарасло вольхамі). Валэйшы Смарг.; Частка лесу. Агульс Шчуч. АЛЬШЫМАЎСКІ ЛЕС. Лес (каля вёскі Альшымава). Леснякі Ваўк. АЛЬШЫНА ж. Балота. Дубароўшчына Дзятл., Пладовая Маст., Церахавічы, Каліноўская, Навасёлкі Свісл.; Крыніца. Мілашэвічы Слонім.; Кустоўе. Духаўляны, Ендрыхаўцы Ваўк., Галынка Бераст., Забагонне Зэльв.; Лес (у ім пераважаюць вольхі). Раганічы Шчуч., Казіміраўка, Асаўляны Маст.; Частка ракі (па берагах яе растуць вольхі). Дабрасельцы Зэльв.; Луг. Сушышкі Воран., Казіміраўка Гродз. АЛЬШЫНАВА н. Кустоўе (растуць вольхі). Сугакі Ваўк. АЛЬШЫНАЎКА ж. Рэчка. Шыйкі Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 349 ▶