Старонка 15
◀ / 349 ▶
АЛЁХНАВА н. Лес (належаў пану Алёхну). Лубянка Свісл. АЛЕХНАВІК м. Поле (тут рос алешнік). Бакшты Шчуч. АЛЁХНАЎШЧЫНА ж. Лес. Дабраволя Свісл. АЛЕХШЫЦКАЯ ДАРОГА. Дарога (да в.Алекшыцы). Леснякі Ваўк. АЛЕШАВЫ КУСТ. Пагорак. Навасёлкі Ашм. АЛЕШКАВА ПОЛЕ. Поле (належала Алешку). Свайгіні Смарг. АЛЕШНІК м. Сенажаць (тут раслі вольхі). Вострава Смарг., Масцяны Астр.; Лес (растуць вольхі). Чарлёна Маст., Вільчашы Іўеў., Вераскова Навагр., Парэчча Гродз.; Частка балота. Забалацце Маст., Задвор'е Слонім.; Кустоўе. Якубаўцы Воран. АЛЕШУКОЎ ЛУЖОК. Сенажаць (належала Алешуку). Дубна Маст. АЛЕШЫНКА ж. Частка ракі (па берагах растуць алешыны). Папераўцы Лід. АЛЕЯ ж. Назва дарогі. Пладовая Маст. АЛІЗАРАВА н. Поле (належала Алізару). Клінчаны Гродз. АЛІМПІЙСКАЯ ДАРОГА. Дарога. Кальчуны Ашм. АЛІСЕЕЎ АГАРОД. Агарод (належаў Алісею). Заполле Навагр. АЛІСЕЎСКА ДАРОГА (АЛІСЕЎКА ж.). Дарога (да вёскі Алісеевічы). Церахавічы, Савані Свісл. АЛІШАНКА ж. Поле. Аўсяніца Шчуч. АЛУДЗІ мн. Поле. Жукевічы Гродз. АЛЧЫШЫНЫ ПАЛКІ. Урочышча (каля хутара Алчыхі). Доргішкі Ашм. АЛЫНІНКА ж. Сенажаць (належала памешчыку Алыну). Новы Двор Ашм. АЛЬБІНАЎ ГАЗОН. Сенажаць (належала Альбіну). Ятра Навагр. АЛЬБІНІН АГАРОД. Агарод (належаў Альбіне). Селівонкі Дзятл. АЛЬБІНІН КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж (належаў Альбіне). Бабічы Шчуч. АЛЬБІНІНА ЯМА. Яма (сховішча для бульбы, належала Альбіне.) Ракавічы Шчуч. АЛЬБІНОЎ ДВОР. Урочышча (былая сядзіба Альбіна). Кладнікі Іўеў. АЛЬБІНОЎ САД. Сад (належаў Альбіну). Вялікая Нявіша Шчуч. АЛЬБІНЫ ЛЕС. Лес (непадалёк жыла Альбіна). Добавічы Іўеў. АЛЬБЭРТАЎ САД. Сад (належаў Альбэрту). Пяцкуны Іўеў. АЛЬБЯРЦІНСКАЕ ВОЗЕРА. Возера (у межах п.Альбярцін). Слонім. АЛЬБЯРЦІНСКІ ЛЕС. Лес (каля п.Альбярцін). Слонім,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 349 ▶