Іван Яшкін

Іван Яшкін
Поўнае імя: Яшкін Іван Якаўлевіч
Год народзінаў: 1932
Год смерці: 2016
Асноўная мова работ: Беларуская
Нарадзіўся 12 лютага 1932 у вёсцы Шаламы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1970). Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1954). З 1957 працаваў у Полацкім педагагічным інстытуце, з 1959 у Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, з 1999 у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. Даследаваў дыялекталогію, лінгвагеаграфію, лексікаграфію, лексікалогію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, тэрміналогію, анамастыку, тапаніміку, айканімію, сацыялінгвістыку, этнаграфію, фалькларыстыку, краязнаўства. Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы: Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: Фанетыка» (1979), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: Марфалогія. Сінтаксіс» (1980), манаграфіі «Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет» (1995, у сааўтарстве). Адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1982), «Тураўскага слоўніка» (1982—87), укладальнік карт і рэдактар «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (1993—98).

Работы: 11

Назва Год Старонак
Грыбы і грыбная кулінарыя 2005 440
Мясцовая беларуская лексіка 1851-1874 гг 1994 74
Народная словатворчасць 1979 337
Тураўскі слоўнік. Том 1. А-Г 1982 257
Тураўскі слоўнік. Том 2. Д-К 1982 273
Тураўскі слоўнік. Том 3. Л-О 1984 313
Тураўскі слоўнік. Том 4. П-Р 1985 361
Тураўскі слоўнік. Том 5. С-Я 1987 425
Жывое народнае слова 1992 273
Жывое наша слова 2001 352
Жывое слова 1978 289