Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
КЕТТЕЛЬ: ДАЦЬУКЕ'ПЕЛЬ. Пабіць, даць лупцоўкі. КЛЯХАТА'ЦЬ, КАЛЯХАТА'ЦЬ незак. Кідець. У нас кажуць ляхуе, але ж правільна была б казаць кляхуе. КРАТАУ ё н. Кучы зямлі, якія нарыў крот. Плоха касіць — адно кратаўё на лугу. КУГА'КАЛА н. Дзіцянё. Дай жа, божэ, мне кугакала, яно ж бы мне заплакала, села б я i скалыхнула, сярэдзінка б атдыхнула. (3 песні.) КУПА'ЛКА ж. Кветка, па якой калісьці варажылі на Купалле. Цвяты такіе, як рвеьи, то пупшыны такія зверху. Як ее засадзіш дома, то за нон така зробьцца, як адуванчык. КУПА'ЛЬЕ н. Купалле. На Купалье, як сьмеркнецца, на поплаў хадзілі цьветы рваць. Да вілі вянкі i гадалі. ЛАБЭ'ЦІНА м. экспр. Здаровы, але ні да чаго не здольны хлопец. От лабэціна, хоць ты парасяты бі! ЛАНО ' н. Бярэмя. Дроў як на руку накладзеш, усе ў нас гавораць лано. Лано дроў. Дроў набярэш лано i вядро вазьмі. У нас лано дроў, а ў Кавалевічах кажуць: на лано дзіця ўзяць, дзіця на лане. ЛАТО'ШЫЦЦА незак. Варушыцца. У мех злавіў ката, да засадзіў, да от толькі латошыцца, не хоча сядзець. ЛАТО'ШЫЦЬ незак. Біцца (абсэрцы). Сэрца латошыць. Так бегла, утамілась, што сэрца латошыць. ЛУЖЬГЦЦА незак. Лупіцца. Капала б я картошку на зіму, але ж яшчэ лужыцца, маладая. ЛЭ'СКА ж. Хатняя кветка фуксія. ЛЯХАВА'ЦЬ незак. Кіпець. Бульба асобенна, як раскіпліваецца, як бы шпокае, на эта кажуць ляхуе. Бульён ляхуе, бульба ляхуе — кіпіць. МАРО'К м. экспр. Той, хто дурыць галаву. МІКО'ЛЫІІЧЫНА ж. Назва дня 23 ліпеня i назва гасцінца пастуху ў гэты дзень. Мікольшчына ў нас называлась, калі на Міколу зьбіралісь да жыта, пілі там, гулялі. Як пастух на Міколу трубіў уранку, яму на трубу яйкі выносяць, хто два, хто чатыры. А патом табунам людзі сабіралісь i шлі на жыта. На Міколу, як затрубіць у трубу, давалі пастуху мікольшчыну, а да таго не трубіць. M IP м. Мноства. У нас жа мір народаў, мір бабоў, а мужыкоў няма зусім пасля вайны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

арок, каляхатаць, кепель, кляхатаць, купалка, эск, яхаваць, іколы
8 👁
 ◀  / 289  ▶