В. Д. Лабко
З ЛЕКСІКІ в. ЦІТВА
ПУХАВІЦКАГА РАЁНА
Прыведзеная ніжэй лексіка запісана ў 1975 г. у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Сюды ўвайшлі словы, якія не зафіксаваны ў дыялекталагічных працах па дадзенай тэрыторыі, патрабуюць удакладнення, або з'яўляюцца толькі паказчыкам пэўнага фальклорна-этнаграфічнага тэксту.
АБАБЕЦЬ зак. Аблупіцца, пачырванець, зморшчыцца. А каб цябе нос абабеў!
АБІВАНІК м. Гладыш без верху. Як паб'ецца гладыш, абрэжуць верх чым-нібудзь і кажуць абіванік.
АБМОЛ м. зневаж. Балбатун.
АДСКОК I м. Тое, што вылучаецца сваім ростам, памерамі і г. д. Бывае пасеюць роўненька, а адно вытаркнецца вялізазнае, эта адскок.
АДСКОК II м. У выразе адскок каляды. Гл. паскок каляды.
АСКАБОЛАК м. абразл. Прайдзісвет. У нас пастух быў, аскаболак нейкі. І выганшчыну сабраў, яец карзіны дзьве прадаў, і мікольшчыну сабраў да і ўцёк.
АПЕЛЮХА ж. экспр. Вялікі кавалак. Эта кажуць, як скварку вялікую, ці мяса кусок вялізазны схопіш, што не з'есці. От схапіў апелюху! Ці ты яе за вечар з'еш?
АПЛЯВУШЫНА ж. экспр. Гл. апелюха.
АПРАМЕТНІЦА: КАБ ЦЯБЕ КІНУЛА АПРАМЕТНІЦА. Параўн. тое ж: вопрамець.
АХЛАПАК м. экспр. Гл. апелюха.
БАБА ж. Прыстасаванне для малацьбы калосся ў выглядзе бервяна на ножках, да адной пары якіх прыбіваюцца дошкі.
БАРАДА ж. Апошнія нязжатыя сцябліны збожжа. Маці казала, што бараду нельга голай рукой палоць, трэба пярэднікам.
111 👁