ку на галаву як трэба, каб брызгуле было відаць, а то акруціла абы-як.
БУ'БЛІКІ мн. Бутоны. Вунь якія бублікі на кусьцеі На бублікі ў нас яшчэ кажуць пупяхё.
БУНТ м. Скрутак ільновалакна пасля апрацоўкі на грэбені. Пасьля грэбеня валакно скручваяцца ў бунтэ, ці зьеяскі.
ВАДЗЯ'К м. Дажджавы чарвяк. Пайду вадзякоў накапаю, вадзяк добро на рыбалку.
ВА'ХТА ж. Bip, падводная яма. Вунь, глядзі, нейкая вахта, дна не відаць.
ВЕРАУЧА'НКА ж. Ручка ў вядры, зробленая з вяроўкі. У нас вераўчанкі да вёдраў вельмі добра робяць, крапчэй за жалезныя. На іх кажуць i почапкі, але рэтко.
ВЕ'ЯНЬ, ВІ'ЯНЬ м. Белая намаразь, якой пакрываюцца дрэвы зімой. Калі ўзімку велькія маразэ, веянь на дрэвах вісіць.
ВОТІАЦЬ ж. Эпілепсія. Вопаць — гэта падучая хвароба, цяшкая вельмі, яна кідая чалавека, ён ляжыць i б'ецца.
ВУ'СЯЛЬНЩА ж. Вусень (матыля). Матыль робіцца з вусяльніцы.
ВУШЛА'ЧКА ж. 1. Курыца, у якой па баках галавы вырастав чубок. Вушлачка i чубатка — яны падобны адна да аднэй, толькі ў вушлачкі чупкі вырастаюць na баках галавы, а ў чубаткі сьпераду чубок. 2. Зімовая шапка з вушамі. У нас зімову шапку з вушамі называюць вушлачкай.
ВЫБО'Й м. часцей мн.
ВЫБОЧ. Яма, выбоіна на саннай дарозе. Каля Дварца такія выбоі на дарозе, што i алтобус можа перакуліцца.
ВЫТРАБІНЫ толькі мн. Амецце.
ВЫДА'ЧА ж. Пасаг (маёмасць i грошы). Я выходзіла замуш, дак бацька доў добру выдачу, а цяперачы ляхчэй выходзіць дзяўчатам.
ВЫ 'ДЫМЩЬ зак. Вытрымаць цыбулю зімою ў цёплым месцы (каля печы). Кап цыбуля не пайшла ў стрэлкі, яе патрэбна выдыміць каля печы, трымаць яе там, яна будзя крапчэйшая.
ВЬРДЫМЛЕНЫ прым. Вытрыманы зімою ў цёплым месцы (каля печы). Для пасаткі лепяй выдымленая цыбуля, якая выдымілася каля печы
Дадатковыя словы
бецца, бой, вераучанка, віянь, дача, пбчапкі
35 👁