Старонка 69
◀ / 289 ▶
БАЦ м. Пацук. Старыя бацэ ката ні баяцца, ды і кот ні заўсюды адважваяцца іх лавіць. БЕЙБУС м. Вялікі няўклюдны юнак. Вунь які ўжо бейбус вырас, а да работы ні вельмі кідаяцца. БЕРАГУЛЬКА ж. Ластаўка, якая робіць гняздо ў абрывістых берагах ракі. Бярагулькі і ў полё далёко ад Нёмна ні ляцяць, і ў сяло ні залятаюць: яны ўсё над вадою мошак ловяць бліско ад сваіх гнёздаў. БЕРАГУЛЬЧЫН прым. ад берагулька. У бярагульчыно гняздо кот ніколі не залезя. БІТКА ж. Стары знясілены конь (які часцей за ўсё падлягаў забою). На гэтуй бітцы ты ўжо свайго поля ні ўробіш, вядзі ў Круганэ, на конскія могліцы, а сабе купляй другого. БОЖКАЦЬ незак. Бедаваць, часта паўтараючы «а божа-божа!» Чаго ты ўсё бошкаяш? Велькай і бяды тут німа, нек жо ш будзя. БРЫЗЬГАЧ м. Гл. драпкач. БУКІШ выкл. Гл. дзёшкі. БЭРСАЦЬ незак. Блытаць. Ні бэрсай так нітак, бо потым на клубок кепско будзя навіваць! ВАЛАСЕННЕ н. зборн. Валоссе. Чуць ні ўсе птушкі свае гнёзда ў сярэдзіні высьцілаюць валасеньням, кап галышнятам цёпло было. ВУЖЭЛАК м. Свавольнік (пра дзіця). Ты свайго Колі, глядзі, з вока ні спускай, бо ён, як вужэлак, усюды лезя! ВУПАР м. Маўчун. Я да яго гавару, а ён сядзіць, як вупар, толькі пазірая с-пад ілба. ВЫЛАГ м. (часцей мн. ВЫЛАГІ). Штрыфель. Каб вылагі ні закручваліся, трэба іх рабіць на ворсі з суравым палатном. ВЫЛІВАЦЬ ПЯРЭПАЛАХІ. Лячыць ад пярэпалахаў шляхам якога-н. чарадзейства. Нешто ён саўсім пярастаў есьці і пазялянеў. Трэба завясьці і папробаваць пярэпалахі выліць — можа дзе спалохаўсё. ВЫМОШЧВАЦЬ (ВЫМАСЬЦІЦЬ) ЗЛОСЦЬ. Спаганяць злосць. Як німа да каго прычапіцца, дак ён умея сваю злосьць і на скаціні вымасьціць. ВЫПЕТРАЦЬ зак. Высахнуць, выгараць. На гэтум пяску ніколі нічого ні вырасьця. Зь вясны бярэцца расьці, а потым усё выпятрая, нават насеньня ні зьбярэш. перан. Высахнуць, пахудзець (пра чалавека).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶