Старонка 68
◀ / 289 ▶
І. І. Крамко З ЛЕКСІКІ в. БЕРАЖНА Гэты артыкул з'яўляецца дапаўненнем да раней надрукаваных пад назвай «Мясцовыя словы адной прынёманскай гаворкі»¹. Сюды ўвайшлі словы, якія не зафіксаваны «Беларуска-рускім слоўнікам» (1962), або адрозніваюцца значэннем, ці маюць іншую фонамарфалагічную структуру. АЛОХ м. Канец. Бліско ні падлась, бо дзяравяка можа атскочыць, дасьць па галаве — і алох табе будзя! АЙКАЦЬ, ОЙКАЦЬ незак. Енчыць. Пярастань ты ойкаць, ні так ужо табе і баліць! АПІВОШ м. Абдзірала. Ён нідзе свайго ні папусьціць, і беднаго ні пашкадуя, апівош такі. АРШЭНЦЫ мн. У выразе: Каб цябе (яго) аршэнцы з'елі — каб на цябе (яго) ліха. Хай яго аршэнцы з'ядуць, калі ён гэтаго ні хоча есьці! АСЯНЧУК м., н., АСЯНЧУЧКА ж. Ягня асенняга акоту. Гэтыя ягнята — парка, абоё асянчукё, але адно за зіму трохі закажаняло, дак меншаё, а другоё вунь якоё вырасло. АХАЙВАЦЬ незак. Ганіць. Чужую работу ён прывык ахайваць, а сваю нябось заўсюды захвальвая. АХАЯЦЬ зак. Заганіць. Ты так ахаяла маю работу, што ўжо й рукі ні ляжаць да яе. БАЛЭХТАЦЦА незак. Плюхацца. Вы ні вельмі балэхтайцяся ў вазярні, бо яшчэ рыбінаі каросты набярацёся! БАРАБОЛЯ ж. Бульба. Як паехаў зяць да цёшчы,— запрасіла сесці, паставіла бараболю з мундзярамі есці. (З песні.) ¹ З народнага слоўніка. Мінск, 1975; Народнае слова. Мінск, 1976; Народная лексіка. Мінск, 1977.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 289 ▶