БАЦ м. Пацук. Старыя бацэ ката ні баяцца, ды i кот ні заўсюды адважваяцца іх лавіць.
БЕ'ЙБУС м. Вялікі няўклюдны юнак. Вунь які ўжо бейбус вырас, а да работы ні вельмі кідаяцца.
БЕРАГУ'ЛЬКА ж. Ластаўка, якая робіць гняздо ў абрывістых берагах ракі. Бярагулькі i ў поле далёко ад Нёмна ні ляцяць, i ў сяло ні залятаюцъ: яны ўсё над вадою мошак ловяць бліско ад сваіх гнёздаў.
БЕРАГУ'ЛЬЧЫН прым. ад берагулъка. У бярагульчыно гняздо кот ніколі не залезя.
БЕТКА ж. Стары знясілены конь (які часцей за ўсё падлягаў забою). На гэтуй бітцы ты ўжо свайго поля ні ўробіш, вядзі ў Круганэ, на конскія могліцы, а сабе купляй другого.
БСУЖКАЦЬ незак. Бедаваць, часта паўтараючы «а божа-божа!» Чаго ты ўсё бошкаяш? Велькай i бяды тут німа, нек жо ш будзя.
БРЫЗЬГА'Ч м. Гл. драпкич.
БУ'КІШ выкл. Гл. дзёшкі.
БЭФСАЦЬ незак. Блытаць.
НІ бэрсай так нітак, бо потым на клубок кепско будзя навіваць! ВАЛАСЕ'ННЕ н. зборн. Валоссе. Чуць ні ўсе птушкі свае гнёзда ў сярэдзіні высьцілаюць валасеньням, кап галышнятам цёпло было.
ВУЖЭ'ЛАК м. Свавольнік (пра дзіця). Ты свайго Колі, глядзі, з вока ні спускай, бо ён, як вужэлак, усюды лезя! ВУТІАР м. Маўчул. Я да яго гавару, а ён сядзіць, як вупар, толькі пазірая с-пад ілба.
ВЬГЛАГ м. (часцей мн.
ВЫ 'ЛАГІ). Штрыфель. Каб вылагі ні закручваліся, трэба іх рабіць на ворсі з cypaвым палатном.
ВЫЛІВА'ЦЬПЯРЭТІАЛАХІ. Лячыць ад пярэпалахаў шляхам якога-н. чарадзейства. Нешто ён саўсім пярастаў есьці i пазялянеў. Трэба завясьці i папробаваць пярэпалахі выліць — можа дзе спалохаўсё.
ВЫМСУШЧВАЦЬ (ВЫ 'МАСЬЦІЦЬ) ЗЛОСЦЬ. Спаганяць злосць. Як німа да каго прычапіцца, дак ён умея сваю злосъцъ i на скаціні вымасьціць.
ВЫ 'ПЕТРАЦЬ зак. 1. Высахнуць, выгараць. На гэтум пяску ніколі нічого ні вырасьця. Зь вясны бярэцца расьці, а потым у сё выпятрая, нават насенъня ні зьбярэш. 2. перан. Высахнуць, пахудзець '(пра чалавека
Дадатковыя словы
берагулька, берагульчы, букіш, валасенн, драпкйч, зьгач, ліваць
30 👁