ВЯРЭПАЎКА м., ж. перан. Няўклюда. От, вярэпаўка, абязацяльна трэба панаразьліваць, панараскідаць, хіба ж няможна акуратней!
ГАМЯНУЦЬ зак. Моцна ўдарыць, піхнуць. Гамянуў, што чуць падняўся, яшчэ і сёння, чую, плячо баліць.
ГЕСТАРКА ж. экспр. Вострая на язык, бесклапотная, шустрая жанчына. Гестарка гэта, крыху перахрысьціць агарод і ўжэ гатова бегчы языком малоць.
ГНЯВЫ мн. Гнеў, крыўда. От, яшчэ некія гнявы тут, каб было з-за чаго, а то ж з-за ярунды гневацца, па году не хадзіць адзін к другому.
ГРЭЛЬМА прысл. Нечакана, раптоўна. Ішла я с поля, а сабака выскачыў аднекуль і грэльма кінецца на мяне, аж язык адняло.
ДАЎНА м., ж. Надакучлівы чалавек, зануда. Гэта ж такі даўна, галава ўжэ забалела ад адных і тых жа разгавораў.
ДЖВАГАЦЬ незак. Стукаць, бразгаць. Паціхеньку джвагае на дварэ, трэба ж нечым заняцца, от і джвагае.
ДЗЬВІЖЭЦЬ незак. Трымцець (ад напружання). Яна высока залезла, мацуецца, што аж гальлё дзьвіжыць.
ДЛЯКАЦЬ незак. Гаманіць. Пакуль длякалі, стаялі, і час прайшоў.
ДОДАЛЬ м. Гультай. Ну і додаль ты, заняўся б чымнібудзь, а то ходзіш з вугла ў вугал.
ДРАСЬЛЁН м. Драсён. Асьцярожна — драсьлён горкі, і ня дай бог вочы ня тры, а то спасу ня будзя.
ДРЫНДА, ДРЫНДУЛЯ ж. Шалахвостка. Ну і дрында, калі ты ўжэ асьцяпянісься. А ты дрындуля, ужэ лажыся, хваціць, пара спаць.
ДРЫНДАВАЦЬ незак. Шалець, заўзята танцаваць. Ну і надрындаваўся, мо сто патоў выступіла, гэта ж трэба так дрындаваць.
ДУБЕЛЬТЫ мн. Дубэльты. У нас у мыцяльнум акне дубельты стаяць, трэба даўно ўжэ выняць, а то і лета пройдзя так.
ДУНДЗІЦЬ незак. Бубніць. Дундзіць сабе пад нос, што нічога нельга разабраць. 2. Ссаць. О, дундзіць, як парася, аж смокат раздаецца.
ЗБУЦЯЦЬ зак. Згніць. Трэба растрэсьці салому, а то ўся збуцяе.
ЗЬДЗЯЖЫЦЬ зак. Моцна ўдарыць, стукнуць. Як
83 👁