акуратны ў рабоце чалавек. От, бэста, нічога ня ўмеяш зрабіць акуратнянька: ні сабе паглядзець і ні людзям паказаць. БЯЗГРОШЫЦА ж. Безграшоўе. Німа ні капейкі, хоць ты крычы, у іх такая бязгрошыца ўвесь час, але бывала ж перабіваюцца. ВАЖАГІ мн. Качарэжнік. Памый мне, дзіцятка, хорашанька, у важагах вада мылкая стаіць. ВАЛЯН м. Вэлюм. От, у Маньчынай дзеўкі харашэзны валян быў, гэта ж ёй прыслаў дзядзька. ВАНДЗЭЛАК м. Клунак. Куды ты з такімі вандзэлкамі, мо ў прочкі сабралася? ВАЎКАЧЭЧА м. зневаж. Злосны, ненавісны чалавек. От, ваўкачэча ты пракляты, вочы б мае не глядзелі. ВЕРЧЫК м. Невялікі скрутак лыка, ільну. Ой, колькі верчыкаў дзед нарабіў, аж у балеі ня месьцяцца. От вычашу лён харашэнячка і ў верчыкі паскручваю, няхай ляжаць, мо калі што сатку. ВОПСЫС прысл. Раптам. І напалі на мяне ўсе вопсыс, што гэта будзя, я ня ведаю, канец прыходзіць. ВЫДЗІРКІ мн. Раскарчаванае месца. На выдзірках добра трава расьце, хоць каровы будзя дзе пасьціць. ВЫДРЫГОЎВАЦЬ незак. Дагаджаць. От, ужэ выдрыгоўваеш сваім дзеткам, ці скажуць посьля дзякуй. ВЫПАСАЖЫРЫЦЬ зак. Выгнаць. Чуць выпасажырыла з хаты, надаеў так, галаву надурыў. ВЫПРАХНУЦЬ зак. Спрахнуць. А няхай яна выпрахне, такая доля стрэла мяне, што ўвесь век булдавацца прыходзіцца, і канца гэтаму гору німа. ВЫСТАНЧАЦЬ незак. Дагаджаць. Надаела мне ўжэ выстанчаць, няхай сам па сабе як хоча. ВЫЦІРАННІК м. Уціральнік. Ты забыла яшчэ выціраннік памыць, перачухлі трохі хоць у пазалках, а тады ў гарачай вадзе, там у чыгуне яшчэ есь. ВЫЦЯНГАЧ м. Вымагальнік. Добры выцянгач, так і глядзіць, дзе б што пацягнуць, бяссовясны некі. ВЫЦЯНГАЧКА ж. Вымагальніца. Але ж і выцянгачка, адны толькі мысьлі, каб што пабольш выцыганіць, пацягнуць сабе пабольш. ВЫШЫНКАВАЦЬ зак. Растранжырыць. Вышынкавала ўсё бяс толку, растыцкала, а цяпер хоць кулак сьсі. ВЭДЛЯ прысл. Паводле. Вэдля яго ён нікуды ня варты, той жа куды харошшы і добры такі чалавек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁