Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
акуратны ў рабоце чалавек. От, бэста, нічога ня ўмеяш зрабіць акуратнянька: ні сабе паглядзець i ні людзям паказаць. БЯЗГРО'ШЫЦА ж. Безграшоўе. Німа ні капейкі, хоць ты крычы, у іх такая бязгрошыца увесь час, але бывала ж перабіваюцца. ВАЖАГГ мн. Качарэжнік. Памый мне, дзіцятка, хорашанька, у важагах вада мылкая стаіць. ВА'ЛЯН м. Вэлюм. От, у Маньчынай дзеўкі харашэзны валян быў, гэта ж ёй прыслаў дзядзька. ВАНДЗЭ'ЛАК м. Клунак. Куды ты з такімі вандзэлкамі, мо ў прочкі сабралася? ВАУКАЧЭ'ЧА м. зневаж. Злосны, ненавісны чалавек. От, ваўкачэча ты пракляты, вочы б мае не глядзелі. ВЕ'РЧЫК м. Невялікі скрутак лыка, ільну. Oŭ, кольid верчыкаў дзед нарабіў, аж у балеі ня месьцяцца. От вычашу лён харашэнячка i ў верчыкі паскручваю, няхай ляжаць, мо калі што сатку. ВОТІСЬІС прысл. Раптам. I напалі на мяне ўсе вопсыс, што гэта будзя, я ня ведаю, канец прыходзіць. ВЫ 'ДЗІРКІ мн. Раскарчаванае месца. На выдзірках добра трава расьце, хоць каровы будзя дзе пасьціць. ВЫДРЫГО'УВАЦЬ незак. Дагаджаць. От, ужэ выдрыгоўваеш сваім дзеткам, ці скажуць посьля дзякуй. ВЫ 'ПАСАЖЫРЫЦЬ зак. Выгнаць. Чуць выпасажырыла з хаты, надаеў так, галаву надурыў. ВЫ 'ПРАХНУЦЬ зак. Спрахнуць. A няхай яна выпрахне, такая доля стрэла мяне, што ўвесь век булдавацца прыходзіцца, i канца гэтаму гору німа. ВЫСТАНЧА'ЦЬ незак. Дагаджаць. Надаела мне ўжэ выстанчаць, няхай сам па сабе як хоча. ВЫЦІРА'ННІК м. Уціральнік. Ты забыла яшчэ выціраннік памыць, перачухлі трохі хоць у пазалках, а тады ў гарачай вадзе, там у чыгуне яшчэ есь. ВЫЦЯНГА'Ч м. Вымагальнік. Добры выцянгач, так i глядзіць, дзе б што пацягнуць, бяссовясны некі. ВЫЦЯНГА'ЧКА ж. Вымагальніца. Але ж i выцянгачка, адны толькі мысьлі, каб што пабольш выцыганіць, пацягнуць сабе пабольш. ВЬГШЫНКАВАЦЬ зак. Растранжырыць. Вышынкавала ўсё бяс толку, растыцкала, а цяпер хоць кулак сьсі. ВЭ'ДЛЯ прысл. Паводле. Вэдля яго ён нікуды ня варты, той жа куды харошшы i добры такі чадавек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вандзэлак, ваукачэча, гоуваць
4 👁
 ◀  / 289  ▶