Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
Лекеічныя асаблівасці гаворак Г. M. Аляксейчык ДАСЛОЎНІКАНАВАГРУДЧЫНЫЗмешчаныя ў артыкуле словы сабраны ў в. Азяраны Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў час дыялекталагічнай экспедыцыі па збору матэрыялу4 для Лексічнага атласа беларускай мовы. Веска Азяраны, паводле паданняў, узиікла ў XV II ст., яе жыхары, акрамя земляробства, займаліся яшчэ ткацтвам. Гаворка вёскі па фанетычных i марфалагічных рысах тыповая для Навагрудчыны l. Лексічны матэрыял прадстаўлен у артыкуле падборкай мясцовых слоў, якія не зафіксаваны «Беларуска-рускім слоўнікам» (1962) ці маюць у ім паметы «абласное», «простанароднае», «размоўнае». Таксами не ўключаны ў падборку словы, змешчаныя хаця б у адным з такіх збораў лексікі, як «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» (1972) T. Ф. Сцяшковіч, «Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак» (1970 i 1974), «3 народнага слоўніка» (1975), у дыялектных слоўніках П. У. Сцяцко (1970 i 1972). АБДЗЁРКА ж. Крупы хатняга вырабу. Калі мы крупэ самы абдзіраям ці аббіваям, еэта абдзёрка, або яшчэ кажам, адабітыя крупэ. АДЖЬРМ м. Астаткі мокрага попелу ад лугу. Учоря бялізну мыла, потым аджым у гарот выкінула. АЗО'ЛЫ толькі мн. Гл. аджым. Палатно золяць лугам, а пасъля азолы выкідваюць. АЗЫРАВА'ТА прысл. Сыра. Неяк сёднячы на вуліцы азыравата, мокро. АЗЫРАВА'ТЫ прым. Сыры. Надочы [пазаўчора] такі дзенъ быў азыраваты. 1 3 народнага слоўніка. Мінск, 1975, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

узйікла
16 👁
 ◀  / 289  ▶