ПАДВО'РЫШЧА н. Двор. У падворышчы ляжаць трэскі, схадзі прынясі. Маладых пераймаюць на дарозе, перад падворышчам. Сырмеж Мядз. ПАЗЕ'МАЧКІ мн. Суніцы. Сабрала троху паземачкаў. Калачы Лаг. ПАЗМІРА'ЦЬ зак. Выміраць. Тут мала асталося, пазьміралі. Каракулічы Мядз. ПАКО 'СНІК м. Хлопец у дружыне нявесты. У нявесты хлопцы-пакосьнікі i дзяўчаты-маршаліцы (гл.). Caланая Валож. ПАПА'РНІ прым. Папарны. Трава папарняя, кароўка добра есь. Рум Валож. ПАПА 'СЦІУСКУ'РУ. Патрапіць, дагадзіць каму-н.; быць на сваім месцы. У прошлым гаду паставілі яго прэсядацелем за Свірам, у тую старану. У скуру папаў, то людзі яго хваляць. Сырмеж Мядз. ПАПЕ'ЛЯЦ м. Другі дзень вялікага посту ў католікаў, забава. У пост, на папеляц, мужчины зьбіраюцца, дзеці, цягнуць калодку. Яе попе лам пасыплюць, другім канцом дасъцъ па калодцы, попел пойдзе па хаце. Гаспадар дае плату, пойду ць у другую хату. Перша i Валож. ПАПРА'ДУХІ толькі мн. Вячоркі. Папрадухі, na-npaстэму — вячоркі. Сакаўшчына Валож. ПАРЫТАЦЬ незак. Іграць на гармоніку (звычайна абыякава). Mo адну ŭ парыгае польку. Ідзі, мо польку парыгаеш. Роспы Кап. ПАСАТА ж. Пасаг. Яшчэ свякроўка прывязла сваю пасагу. Сяляткі Мядз. ПА'СЕКА ж. Участак зямлі, ачышчаны ад лесу i апрацаваны для пасеву. Сеялі на пасеках, дзе зямлю разраблялі. Каракулічы Мядз, ПА'СКА ж. Кадушка. На каравай трэба три паскі мукі. Сакаўшчына Валож. ПАСЬПЕ'ШКА ж. Бульба-скараспелка. Даўгінаў Віл. ПАТРЭ'САЮЧЫ дзеепрысл. Трасучыся. Мазур-польку патрэсаючы танцавалі. Роспы Кап. ПАУРЭ'З м. Высокая бочка (1,5 м вышыні) з асінавых клёпак для захоўвання жыта. Насыпаў поўны паўрэз дабра (гл.). Вяшэўка Бярэз. ПАЦЕЛЕФАНАВА'ЦЬ зак. Пазваніць, пагаварыць па тэлефону. ён пацелефанаваў, каб гасьцініцу закрапілі. Рум Валож. 4- Зак
Дадатковыя словы
анаваць, арні, аурэз, паска
3 👁