Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
НАЦЁМНУЮНО'Ч. На выпадак смерці. Маю ўсё, i на цёмную ноч, гроб абабіць. Рум Валож. НЕВЫДЗЕРЖО'НЫ прым. Нястрыманы. Боль у мяне невыдзержоная. Каракулічы Мядз. НЕДАСТО'ЙНЫ прым. Такі, які не заслужыў спрыяльнасці, ласкі, спагады, паблажлівасці. I чаму я такая ** недастойная ў госпада? Штодзенъ малю съмерцъ, а не ідзе. Г эта доля такая — сіроцтва, бядоцтва. Бабровічы Валож. НЕДАЧУПА'ЛЛЕ н. Недарэка. Хутар Чэрв. НЕДАЧУПА'ЛЫ прым. Недаразвіты, мізэрны. Сын у яе недачупалы быу, малы, аплываты (гл.). Недачупальле нейкае. Хутар Чэрв. НЕРІЛО'НКА ж. Нейлонавая мужчынская сарочка. Што яму купіць, нейлонку? Калачы Лаг. НЕПАКА'ЗАНЫ прым. Неймаверна вялікі. Такая боль непаказаная, балючая. Была палепшыўшы, стала есьці. Каракулічы Мядз. НЕРАЗГАРА'КА м., ж. Нязграбная, няўмелая асоба. Есць спраўныя хлопцы,, но есьць такія неразгаракі. Ceмежава Кап. НІЗО'ВІНА ж. Нізіна. Бульба ўся павымакала, тут нізовіна. Сакаўшчына Валож. НІМА'ШАЦЬКА. Няма. Німашацька анічога. Сакалавічы Круп. НГЦІКІ мн. Гл. нічальніцы. Хутар Чэрв. НГЧАЛЬНІЦЫ толькі мн. Ніты, частка кроснаў, з дапамогай якіх утвараецца зеў у аснове. Ткана ў восем нічальніц. Рум Валож. НО'ЧЭЙ прысл. Ноччу. Ночэй яна сцеражэ скаціну. Сакаўшчына Валож. НУ часц. Так, але. Пойдзеш у клуб? — Ну. Каракулічы Мядз.; Хутар Чэрв. ПАВА'Л м. Валка. Робе на павале лесу. Плябаня Маладз. ПАВЕРХАНО'СНА прысл. Павярхоўна, глыбока не ўдумваючыся. Паверханосна ён усе гаворыць. Каракулічы Мядз. ПА'ДАНЫ: ПА'ДАНАЯБАЛЕ'ЗНЬ. Эпілепсія. У яе была паданая балезьнь, з гэтага i памерла ў маладым веку. Сырмеж Мядз. ПАДАЯ'НКА ж. Міласціна. Цяпер у нас няма, што просяць падаянкі. Валожын
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

балезнь, недастойны, непаказаны, неразгарака, нерілонка, оны, паданы, падаянка
4 👁
 ◀  / 289  ▶