Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
ВАНГО'Р м. Вугор. Вангор — сама смашна рыба. Сырмеж Мядз. ВАНЭ'ЛІ толькі мн. Велікодныя малітоўныя вершыкі ў католікаў (гл. жакі). Першаі Валож. ВАРО'ПАУКА ж. Вялікая жаба, рапуха. (3 былой нар. дэманалогіі.) На Купалле аберніцца гэта ведзьма ці сабакам, ці жабай такой вялікай, варопаўкай, i сьсе карову, узьлезе па назе i сьсе. Бывае, заб'еш, дык настаяшчае малако пальецца. Варопаука тоўстая такая, плеская, шэрая, шэрая. У зямлі сядзіць, норка такая ёсць, яна сядзіць там. Лускава Лаг. ВАСЬМГТ м. Ручнік, тканы ў восем нітоў. Васьміты, гэта ручнікі ў восем нічальніц (гл.). Рум Валож. ВЕЛІКО'ННЫ прым. Валачобны. Яна ведае i веліконныя, усялякія песьні. Сакаўшчына Валож. ВЕЛЬКА'НОЦ ж. Вялікдзень. Каракулічы Мядз. ВЕРХАВО'ДКА ж. Верхняя вада ў калодзежы. Халодная, як верхаводка. (Прымаўка.) Слабада Стаўб. ВО'ЙРА ж. Назва танца на матыў вядомых даўніх куплетаў «Ой-pa». Роспы Кап. ВО'СЯНЬ ж. Восеньская песня. Восянь пяем, як бульбу капаюць, ляпы рвуць. Рум, Сакаўшчына, Валож. Як жыта пажнуць, восянь начинаем пець. Саланая Валож. Як ужо халады, каля пакрова, тагды восянь пфі. Бабровічьі Валож. ВУСА'ТЫЕКАЛЕСЫ. Даўнейшы воз з драўлянай воссю. Сырмеж Мядз. ВЫ 'ЛУПІЦЦА зак. Прачнуцца. Што гэта вы так рана вылупіліся? Хутар Чэрв. ВЫМЯРЭ'ЖЫВАНЬІ прым. 3 тканіны, упрыгожанай мярэжкай. Не, тыя вымярэжываныя рушнікі. Калачы Лаг. ВЫ 'ПРАВЫ толькі мн. Провады ў армію, застолле. У сястры маёй выправи былі, от пелі хораша. Рум Валож. ВЬГШПУЛІГАВАЦЬ зак. Вымуштраваць, выхаваць, правучыць. Ніхто ад работы ні аддаліцца (гл.). Па адным, па адным, добра вышпулігаваў усіх. Каракулічы Мядз. ВЫ 'ШЧАРКА м. Рагатун. Вышчаркі вы, годзе вам рагатаць. Калачы Лаг. ВЭНЬ часц. Вунь там. Вэнь клець была. Вэнь, як тыя дзёрава. Хутар Чэрв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ванэлі, войра, вусаты, забеш, ькан
5 👁
 ◀  / 289  ▶