Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
БОГ м. Абраз. У нас ужо ў каго бог е, а ў каго няма, але рушнік вісіць [традыцыя ўпрыгожваць кут у хаце ручніком]. Хутар Чэрв. БО'МА: ПАДБО'МУ. Крыць страху пад стрыхоўку (гл.). Лускава Лаг. БРЫДКГ прым. Непристойны. Не, гэта песня брыдкая, пра дзіця знайдзёнае. Рум Валож. БРЫТВА'Н, БРЫТВАНО'К м. Формы для выпякання хлеба. Палессе Віл. БУ'ДУШЧЫ прым. Мінулы, прошлы. Што прайшоў. у будушчым гаду. У будушчым гаду пасадзыа яблыню. У будушчым гаду было макрэйшае лета. Пронькі, Балашы Мядз. (б. Свірскі). БУЛЬБЕ'ШНІК м. Бульбоўнік (надіна бульбы). Балашы Мядз. БУ'ЛЬМА ж. Бульба. Не было ні хлеба, ні бульмачкі. У цябе няма каня бульму заскародзіць? Хутар Чэрв. БУМЧЭ'ЦЬ незак. Бурчаць, увесь час выказваць сваю незадаволенасць. Гэта старая, яна вечна бумчэла, то яны яе не любяць. Мацеева Лаг. БУФЫ прым. Смуглявы (пра чалавека). Чорны такі, буры ў ліцы. Калачы Лаг. БУТЭЛЬКО'ВЫ прым. Бутэлечны. Шва бутэльковае, закаркована. Палессе Віл. БЫЧО'К м. Беларускі народны танец, з'яўляўся таксами часткай, асобным «каленам» кадрылі. Бычок — гэта ў кадрылі. Роспы Кап. ВАЛАЧО'МНІК м. Валачобнік. На пасху валачомнікі ходзяць i пяюць па дварах, маладзёш i жанатые. Так было раней. Рабунь Віл. ВАЛАЧЭ'УНІК м. Валачобнік. Ідуць, гудуць валачэўнікі. (3 песні.) Першаі, Рум, Саланая Валож. ВАЛАЧЭ'УНЫ прым. Валачобны. Валачэўная песьня, гаспадаром, сыном, дзеўцы пяюць. Рум, Бомбала Валож. ВАЛЕЛЮ 'Я ж. Так называюць даўні звычай абходу валачобнікаў, ад аднаго з прыпеваў да велікодных песень алілуя. На вельканоц валоўнікі (гл.) хадзілі. Hy, пайдзём, кажа, у валелюю. Каракулічы Мядз. ВАЛО'УНІК м. Валачобнік. На вельканоц валоўнікі хадзілі. Музыку бяруць, зьберацца чалавек дзесяць-пітнаццаць, ходзяць i пяюць алялюю, a ім даюць яйкі. Кара кулічы Мядз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бома, бому, бульбеш, бутэльковы, валачэун, валачэуны, валоун, зяўляўся, тванок, чэць
3 👁
 ◀  / 289  ▶